асноўная формула інтэгральнага злічэння. Выражае сувязь паміж вызначаным інтэгралам ад функцыі 𝑓(x), зададзенай на адрэзку [a, b], і якой-н. яе першаіснай (гл.Нявызначаны інтэграл):
. Правіла, выражанае Н.—Л.ф., было вядома І.Ньютану і Г.В.Лейбніцу (адсюль назва). Калі функцыя 𝑓(x) неперарыўная на [a, b], то для любога x з [a, b] можна таксама запісаць
, дзе C — некаторая пастаянная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лейтматы́ў, ‑тыву, м.
1. Асноўны матыў (тэма), які паўтараецца на працягу ўсяго музычнага твора.
2.перан.Асноўная думка, якая неаднаразова паўтараецца і падкрэсліваецца. Лейтматывам у паэзіі 20‑х гадоў была тэма Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.Гіст. бел. сав. літ.
[Ням. Leitmotiv.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zasadniczy
zasadnicz|y
прынцыповы; асноўны;
kwestia ~a — прынцыповае пытанне;
postawa ~a спарт.асноўная стойка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
інтэндэ́нсія
(ісп. intendencia)
асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў слаба асвоенай частцы Калумбіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фо́лькланд
(англ. folkland = народная зямля)
асноўная форма абшчыннага землеўладання ў сярэдневяковай Англіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЛЬСКІ (Мікола) (1762—1803),
мысліцель, гісторык, літаратар. Працаваў бібліятэкарам у І.І.Храптовіча. Удзельнічаў у рабоце «Таварыства аматараў навук» у Варшаве. Аўтар вершаў, перакладаў і твораў па гісторыі. У працы «Прамова..., якая мае заўвагі пра першапачатковую гісторыю свету» (Вільня, 1784; на польск. мове) прытрымліваўся асветніцкіх поглядаў на прыроду чалавека і натуральнае права, ёсць элементы матэрыяліст. разумення ролі эканам. адносін у гісторыі, аднак асноўная пазіцыя ідэалістычная. Прыхільнік моцнай каралеўскай улады, выступаў супраць рэв., «якабінскіх» ідэй. Творчасць Вольскага прасякнута памяркоўнай асв. ідэалогіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАЦЫЯ́ЦЫЯ РАСЛІ́ННАЯ,
асноўная адзінка класіфікацыі раслінных згуртаванняў (фітацэнозаў). Характарызуюцца аднароднымі структурай і відавым складам, сезоннасцю развіцця, прадукцыйнасцю расліннай масы, узаемаадносінамі паміж раслінамі і паміж імі і асяроддзем. Залежыць ад умоў асяроддзя — біятычных фактараў, клімату, глебы. Называюць асацыяцыі раслінныя па раслінах, якія пераважаюць у згуртаванні або вызначаюць яго асаблівасці. Асацыяцыі раслінныя (напр., дубняк ляшчынава-кіслічны) аб’ядноўваюць у фармацыі раслінныя. Класіфікацыя асацыяцый раслінных выкарыстоўваецца пры даследаваннях расліннага покрыва, складанні геабат. картаў, распрацоўцы гасп. мерапрыемстваў для павышэння прадукцыйнасці лугоў, лясоў, балотаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Капіта́л ’вялікая сума грошай’, ’багацце, скарб’, ’вартасць ад прыбавачнай вартасці ў выніку эксплуатацыі наёмных рабочых’ (ТСБМ, Яруш.). Відавочна, з польск.kapitał ’тс’, якое з лац.capitalis ’які мае адносіны да галавы, жыцця, асноўны, галоўны’. Не выключана магчымасць запазычання з рус.капита́л < ням.Kapital < італ.capitale ’асноўная сума’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ідэ́я, -і, мн. -і, ідэ́й, ж.
1. Паняцце, уяўленне, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у свядомасці чалавека і выражае яго адносіны да навакольнага свету; уяўны вобраз чаго-н.
Патрыятычныя ідэі.
Ідэі дабра і справядлівасці.
2.Асноўная, галоўная думка твора, якая вызначае яго змест.
І. рамана.
3. Думка, задума, план.
Падаць ідэю.
|| памянш., разм.ідэ́йка, -і, ДМ ідэ́йцы, мн. -і, ідэ́ек, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БЁМІ́Т (ад прозвішча ням. мінералога І.Бёма),
мінерал падкласа гідраксідаў алюмінію, V-AlOOH; адна з гал. складаючых частак баксітаў. Часта мае прымесі жалеза, галію, скандыю. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, лінзападобныя. Агрэгаты аалітавыя, зямлістыя. Бясколерны ці белы. Празрысты, паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 3,5—4. Крохкі. Шчыльн. 3 г/см³. Пераважна асадкавы мінерал, утвараецца таксама ў кары выветрывання. На тэр. Беларусі як пародаўтваральны мінерал трапляецца ў высокагліназёмных пародах кам.-вуг. адкладаў Прыпяцкага прагіну. Асноўная крыніца алюмінію. Значныя радовішчы ў Венгрыі, Германіі, Францыі.