СЦЯНА́ будынка,

асноўная вертыкальная агараджальная канструкцыя будынка (збудавання).

Адрозніваюць С.: вонкавыя і ўнутраныя; нясучыя (успрымаюць нагрузку ад перакрыццяў, пакрыццяў, ціску ветру і інш.), саманясучыя (спалучаны з каркасам будынка і ўспрымаюць нагрузку ад уласнай вагі ў межах усіх паверхаў) і ненясучыя (перагародкі, успрымаюць нагрузку ад уласнай вагі ў межах аднаго паверха); зборныя (буйнапанэльныя і буйнаблочныя, гл. Зборныя канструкцыі) маналітныя (найчасцей бетонныя, гл. Маналітныя канструкцыі) і ручной муроўкі (цагляныя, каменныя, блочныя). Робяцца са сценавых матэрыялаў. Ад дзеяння грунтавой вільгаці паверхня С. ахоўваецца гідраізаляцыяй.

т. 15, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)