Пераме́жка ’невялікая змена (напр., надвор’я)’, ’прамежак’ (Нас.), рус.цвяр., пск., каcтр. переме́жки, перемёжка ’часовае спыненне, невялікі перапынак у працы’. Да праме́жак (гл.), які паводле будовы адпавядае літ.prótarpis ’прамежак’. Мена пра- > пера- рэгіянальная “крывіцкая” асаблівасць, параўн. яшчэ рус.маск.перемежу́ток = промежу́ток ’тс’, перемеж́ье ’прамежак часу’. Утворана з пера- і мяжа (гл.) — першапачаткова ’прастора паміж межамі чаго-небудзь’, ’заканчэнне аднаго перыяду і пачатак іншага’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасто́знасць
(ад іт. pastoso = мяккі, цестападобны)
1) асаблівасць жывапіснай карціны, якая створана тлустымі, насычанымі мазкамі пэндзля;
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АКСА́КАЎ Канстанцін Сяргеевіч (10.4.1817, с. Новааксакава Арэнбургскай губ. — 19.12.1860),
расійскі гісторык, філолаг, паэт і публіцыст, адзін з ідэолагаў славянафілаў. Сын С.Ц.Аксакава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1835). Гал.асаблівасць Расіі бачыў у абшчынным ладзе, гарманічным суіснаванні дзвюх рухаючых сіл гісторыі — народа («зямлі») і дзяржавы («улады»), парушаных рэформамі Пятра I. Выступаў за адмену прыгоннага права і за ліберальныя пераўтварэнні. Яго вершы («Вяртанне», «Пятру», «Масква», «Свабоднае слова») і п’есы «Вызваленне Масквы ў 1612 годзе» (1848), «Алег каля Канстанцінопаля» (1858)] прасякнуты рамантычна-славянафільскім духам. Выступаў супраць крытычнага кірунку ў рус. л-ры. Даследаваў нац. асаблівасці грамат. ладу рус. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАКА́ЦІЦЫ, сепіі (Sepiida),
атрад галаваногіх малюскаў. 5 сям., 20 родаў, больш за 150 відаў, з якіх каля 90 у родзе сапр. К. (Sepia). Пашыраны ў морах тропікаў і субтропікаў. Жывуць каля дна ці ў тоўшчы вады, да глыб. 1000 м. Характэрная асаблівасць К. — наяўнасць чарнільнага мяшка.
Даўж. ад 1 да 60 см, маса да 12 кг. Сапр. К. маюць вапнавую ракавіну — сепіён, у інш. (акрамя спірулы) яна рагавая або адсутнічае. 10 канечнасцей з прысоскамі. Здольныя мяняць афарбоўку цела. У некат. ёсць органы свячэння. Размнажаюцца адкладкай яец. Драпежнікі; кормяцца ракападобнымі, рыбай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХОЛАБАЗІДЫЯМІЦЭ́ТЫ (Holobasidiomycetidae),
падклас базідыяльных грыбоў (па класіфікацыі, заснаванай на марфалогіі базідый). 2 групы парадкаў (гіменаміцэты, гастэраміцэты), 600 родаў, больш за 10 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 160 родаў, больш за 1,2 тыс. відаў. Пераважна глебавыя сапратрофы (напр.вясёлка, порхаўка, рагацік), мікарызаўтваральнікі (напр.падасінавік, падбярозавік, труфель), дрэваразбуральнікі (напр.гняздоўка, губавыя грыбы, дамавыя грыбы), паразіты раслін (напр. апенька восеньская, танатэфорус агурковы). Многія ўтвараюць буйныя пладовыя целы, у т. л. ядомыя (напр.баравік, грыбная капуста, шампіньён). Характэрная асаблівасць — наяўнасць цэльнай, аднаклетачнай, цыліндрычнай або булавападобнай базідыі з 4, радзей 2 спорамі на верхавінцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ліры́зм, ‑у, м.
1. Элементы эмацыянальнасці, паэтычнай усхваляванасці, сардэчнасці ў творах мастацтва. Апавяданні Змітрака Бядулі .. маюць тую асаблівасць, што ў трагічных малюнкам моцна гучыць тон мяккага, спакойнага лірызму.Каваленка.Паэма П. Труса «Дзесяты падмурак» і выклікае цікавасць перш за ўсё сілай свайго лірызму ў апяванні рэвалюцыі.Гіст. бел. сав. літ.
2.Разм. Лірычны настрой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бібу́ла, ‑ы, ж.
1. Порыстая папера, якая мае асаблівасць убіраць і прапускаць вадкасць; прамакатка.
2. Тонкая белая або каляровая папера, прызначаная для ўпрыгожвання або ўпакоўкі чаго‑н. З трох бакоў.. [ліхтар] аблеплены бібулаю і толькі чацвёрты бок свеціцца.Барашка.
3.Разм. Нелегальнае выданне. [Надзорца] разгарнуў паперку і, зірнуўшы ў яе, задаволена заскрыпеў: — А вось яно што, камуністычная бібула!Машара.
[Лац. bibulus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напластава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. напластаваць.
2. Асадкавыя ўтварэнні ў горных пародах у выглядзе пластоў. Напластаванні зямной кары. Напластаванні пяскоў.
3.перан. Якая‑н. асаблівасць у культуры, свядомасці, характары больш позняга альбо чужога паходжання; наслаенне. Класавыя напластаванні. Напластаванні вякоў. □ Складана пераплятаюцца .. [у краінах Махрыба] напластаванні культур Фінікіі, антычнай Еўропы і мусульманскага Усходу з дасягненнямі сучаснай цывілізацыі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
характарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1. Даць (даваць) характарыстыку каму‑, чаму‑н., вызначыць (вызначаць) адметныя рысы, асаблівасці каго‑, чаго‑н. [Намеснік дырэктара:] — Мне цябе характарызавалі з самага лепшага боку.Грамовіч.— Яна ў цябе, як ведзьма, — характарызаваў Рыгор Петрусю яго гаспадыню.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цо́канне1, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. цокаць 1, а таксама гукі гэтага дзеяння. Далятаў спеў салаўя: цоканне, перабор, пошчак.Гурскі.Не чуваць аўтаматораў, .. Звонкіх цокання падкоў.Крапіва.
цо́канне2, ‑я, н.
Спец.Асаблівасць вымаўлення, якая заключаецца ў адсутнасці адрознення гукаў «ц» і «ч» і супадзенні іх у гуку «ц»; характэрна паўночнарускім гаворкам, часткова беларускім.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)