Сяка́ць ’смаркаць’ (Ян.), ся́каць ’тс’ (Сл. ПЗБ), ся́каты, ся́катэ ’смаркаць’ (кам., драг., Сл. ПЗБ; Нар. ск.); сняка́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ, Скарбы), часцей з прыстаўкай: высякаць ’высмаркаць’ (Янк. 2); сюды ж форма зак. тр. се́кнуць ’лінуць’ (ТС). Параўн. укр. ся́кати ’смаркаць’, рус. исся́кнуть ’высахнуць; вычарпацца’, стараж.-рус. сѧкнути ’тс’, польск. siąkać ’высыхаць; смаркаць’, в.-луж. sakać ’высыхаць, пераставаць цячы’, чэш. sákati ’паціху сцякаць, сачыцца’, славац. siahnuť ’перастаць цячы’, серб.-харв. усе́кнути ’смаркацца’, славен. usékniti se ’высмаркацца’, балг. се́кна ’перастаць цячы, высахнуць’, ’смаркацца’, дыял. со́кнам ’смаркацца’, макед. секне ’пераставаць цячы, высыхаць’, се секне ’смаркацца’. Прасл. *sęknǫti ’сачыцца; высыхаць’, роднаснае літ. sèktiапускацца’, лат. sĩkt‑ ’засыхаць’, с.-в.-ням. sîchte ’дробны’, ірл. sesc ’сухі, бясплодны’; да і.-е. *sek‑ ’сцякаць; пераставаць цячы’; гл. Фасмер, 3, 826; Траўтман, 256–257; Скок, 3, 216; Шустар-Шэўц, 1265; ЕСУМ, 5, 496; Глухак, 543; Борысь, 544.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

plunge2 [plʌndʒ] v.

1. акуна́ць, апуска́ць;

plunge one’s hand into a pocket засу́нуць руку́ ў кішэ́ню

2. зніжа́цца, апуска́цца (пра цану, тэмпературу і да т.п.)

3. ныра́ць, дава́ць нырца́

4. (into) кі́дацца, урыва́цца; ры́нуцца;

He plunged into the room and started shouting. Ён уварваўся ў пакой і пачаў крычаць.

5. (into) уця́гваць; уганя́ць; уво́дзіць;

plunge a co untry into a war уцягну́ць краі́ну ў вайну́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nederlassen*

1. vt

1) спуска́ць, апуска́ць;

die Flgge ~ спуска́ць сцяг

2) кла́сці [ста́віць] на зямлю́

2. ~, sich

1) сяда́ць, садзі́цца, апуска́цца;

sich in inen Sssel [auf ine(r) Bank] ~ се́сці ў крэ́сла [на ла́ўку]

2) пасяля́цца; уладко́ўвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

sink2 [sɪŋk] v. (sank, sunk)

1. тану́ць, патана́ць

2. тапі́ць ( судна), затапля́ць (мясцовасць)

3. асяда́ць; апуска́цца;

I sank into an armchair. Я апусціўся ў крэсла.

4. па́даць; зніжа́цца (пра цэны, фундацыі і да т.п.);

The sun sank behind the hill. Сонца зайшло за ўзгорак;

be sunk in smth. : He is sunk in depression. Яго ахапіла дэпрэсія.

sink like a stone тану́ць як тапо́р;

sink or swim ≅ або́ пан або́ прапа́ў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прапа́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Падаць некаторы час (гл. падаць у 1 знач.).

прапада́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Незак. да прапасці (у 1–4 і 6 знач.).

2. Быць, знаходзіцца дзе‑н.; праводзіць час дзе‑н. па-за домам. Малыя ўвесь дзень прападалі ў лесе, слухалі птушыныя спевы, збіралі ягады, грыбы. С. Александровіч. Булай прападаў на рабоце амаль увесь час, мог і заначаваць, калі што не ладзілася. Шыцік.

3. Маральна гінуць, апускацца, быць ні да чаго не прыгодным. — А цяпер .. [Хведар] прападае без сталай гаспадыні. Чорны. Так я прападаю, Не маючы долі, Як дуб усыхаю, Плачучы ў няволі. Купала.

4. перан. Разм. Сохнуць, пакутаваць па кім‑н. Дзяўчаты, маладушкі за .. [Новакам] прападалі. Гарэцкі.

•••

Дзе наша не прападала — выказванне рашучасці ісці на рызыку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАДВО́ДНАЯ ЛО́ДКА,

баявы карабель, здольны апускацца і працяглы час дзейнічаць ў падводным становішчы. Прызначаны для знішчэння караблёў і суднаў праціўніка, паражэння яго наземных аб’ектаў, пастаноўкі мінных загарод, вядзення разведкі, высадкі дыверсійных груп і выканання інш. задач, што патрабуюць скрытнасці і раптоўнасці. Існуюць таксама П.л. для навук. даследаванняў.

Першы эскіз праекта П.л. зрабіў Леанарда да Вінчы. Спробы пабудовы П.л. зроблены ў Вялікабрытаніі галандскім вучоным К. ван Дрэбелем (1620), у Расіі Я.​Ніканавым (1724), у Паўн. Амерыцы Д.​Бушнелем (1776), у Францыі Р.​Фултанам (1801), у Германіі В.​Баўэрам (1850). Мінскі дваранін К.Г.Чарноўскі прапанаваў праект метал. П.л. з перыскопам (1829), які рэалізаваў К.А.Шыльдэр (1834). Да пач. 20 ст. многія марскія дзяржавы пачалі буд-ва баявых П.л. Шырока выкарыстоўваліся ў 1-ю і 2-ю сусв. войны (гл. Падводная вайна).

П.л. мае стальны герметычны абцякальны корпус цыгара-, шара- ці кроплепадобнай формы Бывае аднакорпуснай (без лёгкага корпуса), паўтаракорпуснай (лёгкім корпусам часткова ахопліваецца моцны корпус) і двухкорпуснай (моцны корпус ахоплены лёгкім корпусам). Моцны корпус здольны вытрымаць вонкавы ціск вады на вял. глыбіні. Пл. ўнутры падзелена воданепранікальнымі перагародкамі на 4—8 адсекаў. У моцным корпусе размяшчаюцца экіпаж, зброя, механізмы, розныя сістэмы і ўстройствы, паліва, запасы прэснай вады і інш. Лёгкі корпус служыць для надання П.л. абцякальных абводаў, размяшчэння цыстэрнаў, трубаправодаў, якарных і інш. прыстасаванняў. Для апускання П.л. баластныя цыстэрны запаўняюць вадой, для ўсплывання іх прадзімаюць сціснутым паветрам. Пл. пад вадой кіруюць верт. (па напрамку) і гарыз. (па глыбіні) рулямі. Паводле гал. энергет. установак Пл падзяляюцца на атамныя і дызельныя (дызель-акумулятарныя). Атамная мае ядз. энергет. ўстаноўку, можа знаходзіцца пад вадой некалькі месяцаў; дызельная ў надводным стане рухаецца з дапамогай дызеляў, пад вадой — электрарухавікоў, што сілкуюцца ад акумулятарных батарэй. Для сачэння за гарызонтам, вадой і паветрам П.л. мае перыскоп. Паводле асн. ўзбраення П.л. падзяляюцца на тарпедныя, ракетныя (з міжкантынент. балістычнымі або крылатымі) і ракетна-тарпедныя, паводле прызначэння — на стратэг. і шматмэтавыя. Аснашчаны гідраэлектроннай, радыёэлектроннай, радыёлакацыйнай і інш. апаратурамі. Дызельныя Пл. (водазмяшчэнне да 10 тыс. тон) маюць глыбіню апускання да 300 м, скорасць руху пад вадой 20 вузлоў (37 км/гадз); атамныя стратэг. (водазмяшчэнне да 26 тыс. т) — глыбіня апускання да 500 м і больш, скорасць руху пад вадой да 36 вузлоў (да 66,7 км/гадз). Гал. кірункі развіцця і ўдасканалення П.л.: павелічэнне глыбіні апускання, скорасці ходу, далёкасці і аўтаномнасці падводнага плавання, зніжэнне шуму, удасканаленне ўзбраення, радыёэлектроннага абсталявання і інш. П.л. знаходзяцца на ўзбраенні ЗША, Расіі, Кітая і інш.

Л.​А.​Пенязь, В.​М.​Пташнік.

Атамная падводная лодка «Акула» (Расія).
Разрэз атамнай ракетнай падводнай лодкі тыпу «Агайо» (ЗША): 1 — баластныя цыстэрны; 2 — адсек галоўных і дапаможных агрэгатаў; 3 — рэактарны адсек; 4 — ракетны адсек; 5 — навігацыйныя прылады; 6 — жылыя памяшканні; 7 — цэнтральны пост; 8 — акумулятарныя батарэі; 9 — тарпедны адсек; 10 — гідраакустычная антэна; 11 — перыскоп і антэна.

т. 11, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

zapadać

zapada|ć

незак.

1. западаць, увальвацца;

2. пагружацца, паглыбляцца; правальвацца; апускацца;

kurtyna zapadać — заслона апускаецца;

3. na coзахворваць, хварэць на што;

on zapadać na serce — y яго хворае сэрца; гл. zapaść

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

close3 [kləʊz] v.

1. зачыня́ць; зачыня́цца; закрыва́ць; закрыва́цца;

close a book заго́ртваць кні́гу;

close a door зачыня́ць дзве́ры;

close one’s eyes заплю́шчваць во́чы;

The window won’t close. Акно не зачыняецца.

2. закрыва́ць, зака́нчваць, спыня́ць (сход, мітынг і да т.п.)

3. змыка́ць;

close the ranks змыка́ць рады́, шэ́рагі

a closed book вялі́кая та́йна

close down [ˌkləʊzˈdaʊn] phr. v. закрыва́ць; закрыва́цца (пра прадпрыемства)

close in [ˌkləʊzˈɪn] phr. v. набліжа́цца; апуска́цца; аху́тваць; скарача́цца;

The days are closing in. Дні скарачаюцца;

The mist closed in upon us. Нас ахутаў туман.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нахі́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нахіліць — нахіляць і нахіліцца — нахіляцца.

2. Пастава цела пад вуглом паміж гарызантальнай і вертыкальнай плоскасцю; нахільная пастава. Па нахілу бяроз відаць, што над краінай ідзе бура — моцны ўсходні вецер. Клімковіч. // Спец. Востры вугал, які ўтвараецца якой‑н. плоскасцю з гарызонтам.

3. Схіл, спуск, пакатая паверхня. Асабліва было цяжка беднаму слану, бо для такой гары кожны нязначны нахіл многа значыць. Маўр. Нахіл быў круты, і прафесар бачыў з акна роўныя верхавіны нізкіх садовых дрэў і над імі, у канцы, рад высокіх ліп. Галавач. Машыну заправілі гаручым, шафёр паспрабаваў, як працуе дызель, і аўтамабіль пачаў павольна апускацца ўніз па нахілу канвеера. Пальчэўскі.

4. перан. Прыхільнасць, схільнасць, цяга да чаго‑н. Гэта быў чалавек больш спакойны і ўраўнаважаны, які, тым не менш, выяўляў пэўны нахіл да газетнай работы. Навуменка. [Бядуля:] — [Максім Багдановіч] першы напісаў аб маёй творчасці артыкул у «Нашай ніве», першым заўважыў мой нахіл у творчасці да народнай казачнасці. Хведаровіч. // Схільнасць да чаго‑н., наяўнасць якіх‑н. задаткаў. Нахіл да прастудных захворванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ні́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

1. Схіляцца, нахіляцца, апускацца. На балоце нікнуць лозы, Вецер ломіць гай. Колас. У глыбокай зямлянцы, недзе пад густым ельнікам, пры скупым святле.. лямпы ніклі над сталом тры галавы. Асіпенка. // Прынікаць, хіліцца да каго‑, чаго‑н. Халодны бруснічнік суцішае боль пацёртай нагі, мякка нікне галава да пушыстага моху ўгрэтай сонцам купіны. Лынькоў. Ніклі да зямлі кволыя сцяблінкі пшаніцы, падалі ў пякучы прысак пажоўклыя калівы бульбы. Кандрусевіч. // (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Вянуць. Па дарогах, па сцяжынках Ходзіць страшны Сухавей. Дзе дыхне — там нікнуць травы. Парахневіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Станавіцца слабейшым па сіле праяўлення; слабець. [Ганс] гатовы ўскрыкнуць, зваць на дапамогу, але адчувае, як нікне, прападае голас. Лынькоў. Мне цяпер уявіць немагчыма — Нікне розум, маўчыць ўяўленне. Дзяргай.

3. перан. Знікаць. Сымон бярэ .. [Зоську] за руку і абое нікнуць у цемнаце. Купала. Бялее пад нагамі дарога, што спускаецца з гары да моста і недзе нікне там. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)