апуска́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. апуска́юся апуска́емся
2-я ас. апуска́ешся апуска́ецеся
3-я ас. апуска́ецца апуска́юцца
Прошлы час
м. апуска́ўся апуска́ліся
ж. апуска́лася
н. апуска́лася
Загадны лад
2-я ас. апуска́йся апуска́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час апуска́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апуска́цца несов.

1. в разн. знач. опуска́ться;

2. (помещаться в жидкость, газ и т.п.) погружа́ться;

1, 2 см. апусці́цца;

3. страд. опуска́ться; склоня́ться; погружа́ться; забра́сываться; пропуска́ться; см. апуска́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апуска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апусціцца.

2. Зал. да апускаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апускацца, зніжацца, спадаць, садзіцца, правальвацца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

апусці́цца, -ушчу́ся, -у́сцішся, -у́сціцца; зак.

1. Перамясціцца ў больш нізкае становішча; знізіцца.

Бусел апусціўся на луг.

2. на што і без дап. Наблізіўшыся да паверхні зямлі, ахінуць, ахутаць што-н.

Вячэрні змрок апусціўся на горад.

3. без дап. Спусціўшыся, перагарадзіць доступ куды-н.

Заслона апусцілася.

Шлагбаум апусціўся.

4. перан. Перастаць клапаціцца пра свой знешні выгляд, дрэнна паводзіць сябе ў маральных адносінах.

Апусціўся чалавек.

|| незак. апуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. апушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіля́рнасць, -і, ж. (спец.).

Уласцівасць вадкасцей паднімацца або апускацца па капілярах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заны́рваць

апускацца ў ваду’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заны́рваю заны́рваем
2-я ас. заны́рваеш заны́рваеце
3-я ас. заны́рвае заны́рваюць
Прошлы час
м. заны́рваў заны́рвалі
ж. заны́рвала
н. заны́рвала
Загадны лад
2-я ас. заны́рвай заны́рвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заны́рваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ныра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Поўнасцю апускацца ў ваду.

2. Лётаючы ў паветры, крута і хутка апускацца ўніз.

3. перан. Хутка знікаць з вачэй і зноў з’яўляцца (разм.).

Месяц зрэдку ныраў за воблакі.

4. У боксе: ухіляцца ад бакавых удараў праціўніка ў галаву.

|| аднакр. нырну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. ныра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тану́ць, тану́, то́неш, то́не; тані́; незак.

1. Апускацца пад ваду на дно пад уздзеяннем сілы цяжару.

2. Гінуць, апускаючыся на дно.

Карабель тоне.

3. у чым. Апускацца ў што-н. мяккае, вязкае і пад.; засядаць, вязнуць у чым-н.

Т. у гразі.

Т. у снезе.

4. перан. Станавіцца малапрыкметным сярод чаго-н.

Хацінкі танулі ў зеляніне садоў.

|| зак. патану́ць, -тану́, -то́неш, -то́не; -тані́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

опуска́ться

1. апуска́цца, спуска́цца; (на колени) станаві́цца;

опуска́ться на зе́млю апуска́цца на зямлю́ (дало́ў);

2. (о почве, доме) асяда́ць; (об уровне воды) зніжа́цца, спада́ць;

3. перен. (морально) апуска́цца;

4. страд. апуска́цца, спуска́цца; укіда́цца; кі́дацца; выпуска́цца, прапуска́цца, выкіда́цца; см. опуска́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)