2) снасць паруснага судна, якая ўтрымлівае ніжні пярэдні вугал паруса;
3) адрэзак шляху судна ад павароту да павароту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
section[ˈsekʃn]n.
1. ча́стка, адрэ́зак, до́лька;
cut into sections разраза́ць на ча́сткі
2. се́кцыя (у розн. значэннях); дэта́ль
3. раздзе́л (газеты, часопіса і да т.п.);
a sports section раздзе́л спо́рту (у газеце)
4.AmE раён, кварта́л (у горадзе)
5. пара́граф (у тэксце)
6. сячэ́нне, разрэ́з, про́філь
7.mil. аддзяле́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГАЛАЦЭ́Н (ад грэч. holos увесь + kainos новы),
пасляледавіковая эпоха, сучасная геалагічная эпоха, якая складае апошні, незавершаны адрэзакантрапагенавай сістэмы (перыяду). Настаў пасля плейстацэну, каля 10 тыс. гадоў назад, калі завяршылася апошняе мацерыковае зледзяненне Еўропы. Пачатак галацэну адпавядае пераходу ад палеаліту да мезаліту. У галацэне суша і мора, прыродныя зоны Зямлі набылі сучасны выгляд, узніклі поймавыя тэрасы рэк, памножыліся тарфянікі, пад узмоцненым уплывам дзейнасці чалавека пачалася трансфармацыя прыродных экасістэм.
Галацэн падзяляюць на перыяды: перадбарэальны, барэальны, атлантычны, суббарэальны, субатлантычны або сучасны (паводле шкалы Бліта — Сернандэра, распрацаванай для тэр. Скандынавіі і Фінляндыі). Характарызуецца паступовым пацяпленнем клімату (адносна позналедавікоўя), якое было максімальным у атлантычным перыядзе (оптымум галацэну, калі клімат быў больш цёплы і вільготны, чым цяпер) і змянілася некаторым пахаладаннем.
Горныя пароды, што намножыліся ў галацэне, залягаюць на паверхні. На тэр. Беларусі найб. пашыраны алювіяльныя адклады, якія на вял. рэках дасягаюць магутнасці 15—18 м, азёрныя — да 20—25 м, балотныя — 1—10 м; дэлювіяльныя, пралювіяльныя, крынічныя (вапняковыя туфы, сідэрыт, вівіяніт, буры жалязняк) і эолавыя маюць меншае пашырэнне. У галацэне сфарміраваліся радовішчы торфу, сапрапелю, прэснаводных вапнавых адкладаў, балотнай жал. руды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНОГАВУГО́ЛЬНІК,
замкнёная ламаная лінія. Звёны ламанай лініі наз. старанамі, а іх канцы — вяршынямі М. Утвараецца, калі n пунктаў A1, A2, ..., Anпаслядоўна злучыць адрэзкамі прамых A1A2, A2A3, ..., An-1An, AnA1. Прыклады М. — трохвугольнік, прамавугольнік, ромб.
М. наз. накіраваным, калі зададзены напрамак яго абходу (на кожнай старане пазначаны яе пачатак і канец, пры гэтым пачатак кожнай з іх супадае з канцом папярэдняй). М. наз. плоскім, калі ўсе яго вяршыні ляжаць на адной плоскасці. Плоскія М. бываюць саманеперасякальныя (кожная старана і вяршыня іх не маюць пунктаў, якія належаць да інш. старон і вяршыняў) і самаперасякальныя. Сума ўнутраных вуглоў любога саманеперасякальнага М. з n старанамі роўная n(n-2). Саманеперасякальны плоскі М. падзяляе пункты плоскасці, якой ён належыць, на ўнутраную і знешнюю часткі. Плоскія М. бываюць выпуклыя (любы адрэзак з канцамі цалкам належыць унутранай вобласці М.) і нявыпуклыя. Выпуклы М. наз. правільным, калі ўсе яго стораны і ўнутраныя вуглы роўныя (напр., квадрат).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ве́ктар
(лац. vector = які нясе)
1) мат. прамалінейны адрэзак, які мае пачатковы і канечны пункты і характарызуецца лікавым значэннем і напрамкам;
2) перан. асноўны напрамак развіцця якога-н. працэсу, з’явы, дзейнасці (напр. в. развіцця эканомікі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
медыя́на
(лац. mediana = сярэдняя)
мат. 1) адрэзак, які злучае вяршыню трохвугольніка з сярэдзінай процілеглай стараны;
2) велічыня, што знаходзіцца ў сярэдзіне рада велічынь, размешчаных па ўзрастаючай або сыходнай лініі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ве́ктар
(лац. vector = які нясе)
мат. 1) адрэзак прамой, які мае пэўнае становішча і напрамак;
2) велічыня, якая характарызуецца памерам і напрамкам і можа быць геаметрычна прадстаўлена ў выглядзе адрэзка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
перы́яд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1.Адрэзак часу, у які што-н. адбываецца (пачынаецца, развіваецца і заканчваецца).
Пасляваенны п.
П. росквіту.
Інкубацыйны п. хваробы.
2. У матэматыцы:
1) перыяд функцыі — лік, пры дадаванні якога да аргумента некаторай функцыі значэнне функцыі не змяняецца;
2) перыяд дробу — група лічбаў, якія нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці ў бясконцых дзесятковых дробах.
3. Адносна закончаны фрагмент тэксту, часткі якога звязаны паміж сабой сінтаксічна, лексічна і інтанацыйна (спец.).
|| прым.перыяды́чны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
П. дроб.
Перыядычная сістэма элементаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рабро́, -а́, мн. рэ́бры і (з ліч. 2, 3, 4) рабры́, рэ́браў н.
1. Дугападобная вузкая косць, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці.
Зламаць р.
2. Звычайна выгнутая частка каркаса якога-н. збудавання, прадмета і пад. (разм.).
Валяюцца рэбры старой лодкі.
3.Адрэзак прамой, які ляжыць на перасячэнні дзвюх граней геаметрычнага цела.
Р. куба.
4. Вузкі край ці бок прадмета (па яго даўжыні), кант¹ (у 1 знач.).
Р. цагліны.
Р. далоні.
◊
Адны рэбры — хто-н. надта худы, благі.
Палічыць рэбрыкаму — пабіць, збіць каго-н.
|| прым.рэ́берны, -ая, -ае (да 1 знач.)
Рэберныя мышцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ча́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Пэўная доля чаго-н. цэлага.
Разрэзаць пірог на дзве часткі.
Ч. вучняў займалася ў другую змену.
2. Прадмет як састаўны элемент якога-н. цэлага арганізма, механізма.
Запасныя часткі машын.
Часткі цела.
3. Кампазіцыйны адрэзак, раздзел літаратурнага, музычнага і пад. твора.
Аповесць у дзвюх частках.
Ч. сюіты.
4. Аддзел якой-н. установы, асобная галіна кіравання.
Загадчык навучальнай часткі.
○
Часткі свету — асобныя мацерыкі або вялікія ўчасткі іх тэрыторыі разам з бліжэйшымі да іх астравамі (пра Еўропу, Азію, Афрыку, Аўстралію, Амерыку, Антарктыду).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)