зважаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Звяртаць увагу на каго-, што-н., надаваць значэнне каму-, чаму-н.

  • Ён ні на што не зважае.

Зважай! — каманда, якая азначае: стаяць навыцяжку, нерухома.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

зважа́ць несов. обраща́ть внима́ние;

шчаслі́выя на час не зважа́юцьпогов. счастли́вые часо́в не наблюда́ют

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

зважаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., на каго-што і з дадан. дап. (звычайна з адмоўем).

Звяртаць увагу на каго‑, што‑н., надаваць значэнне каму‑, чаму‑н. Бяжыць Яська, не зважае, як сыплюцца кулі наўкол. Лынькоў. Даходзілі да Кастуся чуткі пра тое, што вучыцца там [у семінарыі] нялёгка, выкладчыкі муштруюць вучняў, але ён на гэта зважаў мала. С. Александровіч.

зважаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зважыць 2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зважыць2 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Зрабіць уступку, уважыць.

  • Умей з. малодшаму.

|| незакончанае трыванне: зважаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Звага́ ’спрыт, спраўнасць’ (Нас.) Рус. смал. зва́га ’павага’, укр. зва́га ’рашучасць, смеласць’. Як і адвага (гл.), павага, увага да кораня вага (гл.) з прэфіксам з‑, хутчэй назоўнік на базе прэфіксальнага дзеяслова зважаць ’звяртаць увагу’ з чаргаваннем зычнага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агульнажыцце, ‑я, н.

Грамадскае жыццё, нормы, уклад грамадскага жыцця. Трэба забяспечыць больш дзейсную прапаганду норм сацыялістычнага агульнажыцця. «Звязда». [Веньямін] даўно прызвычаіўся да агульнажыцця і можа не зважаць на шум, які трывае ў інтэрнаце ледзь не круглыя суткі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ignore

[ɪgˈnɔr]

v.t.

1) знаро́к не заўважа́ць, ігнарава́ць

2) ня браць пад ува́гу, не зважа́ць; не рэагава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

override

[,oʊvərˈraɪd]

v., -rode, -ridden, riding

1) адкіда́ць што, не зважа́ць, не глядзе́ць на што

to override advice or objections — не зважа́ць на пара́ды або́ пярэ́чаньні

2) пераважа́ць; мець перава́гу над чым

3) перае́хаць (канём)

4) прае́хаць (усю́ вако́ліцу)

5) заганя́ць каня́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

drwić

незак. z kogo/czego 1. насміхацца, кпіць з каго/чаго;

2. грэбаваць кім/чым; ігнараваць каго; не звяртаць увагі; не зважаць на каго/што;

drwić z niebezpieczeństwa — не зважаць на небяспеку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

vernáchlässigen

vt

1) грэ́баваць, пагарджа́ць (чым-н.), не звярта́ць ува́гі; не зважа́ць

2) занядба́ць, закі́нуць (напр., вучобу)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)