Адва́га ’мужнасць, смеласць’ (КЭС, Шат., Нас., Касп., Яруш.), ст.-бел. одвага (1674) (Нас. гіст.), укр. відвага, рус. отвага, польск. odwaga, чэш. odvaha, славен. tvegati ўзыходзяць да лексічнай групы, звязанай сваім паходжаннем з ням. wagen ’адважыцца’. Гл. Вайян, RÉS, 22, 10.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)