зважаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., на каго-што і з дадан. дап. (звычайна з адмоўем).

Звяртаць увагу на каго‑, што‑н., надаваць значэнне каму‑, чаму‑н. Бяжыць Яська, не зважае, як сыплюцца кулі наўкол. Лынькоў. Даходзілі да Кастуся чуткі пра тое, што вучыцца там [у семінарыі] нялёгка, выкладчыкі муштруюць вучняў, але ён на гэта зважаў мала. С. Александровіч.

зважаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зважыць 2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)