дыплом назоўнік | мужчынскі род

  1. Пасведчанне аб сканчэнні навучальнай установы або аб прысваенні якога-н. звання.

    • Д. кандыдата навук.
  2. Дакумент, што выдаецца як узнагарода за паспяховае выступленне на конкурсе, фестывалі, спартыўным спаборніцтве і пад.

    • Д. першай ступені.

Дыплом з адзнакай — дыплом спецыяліста, які скончыў вышэйшую навучальную ўстанову з выдатнымі ацэнкамі.

|| прыметнік: дыпломны.

  • Д. праект.
  • Дыпломная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

дыплом, ‑а, м.

1. Дакумент аб заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, а таксама аб прысуджэнні вучонай ступені ці прысваенні ганаровага звання. Універсітэцкі дыплом. Дыплом кандыдата філалагічных навук. Дыплом старшага навуковага супрацоўніка.

2. Пасведчанне, грамата, якія прысуджаюцца за якія‑н. дасягненні, поспехі і пад. Дыплом конкурсу піяністаў. ▪ Калгас быў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі і атрымаў дыплом другой ступені. Жычка.

3. Разм. Работа, даследаванне, праект, якія выконваюцца пры заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы; дыпломная работа.

•••

Дыплом з адзнакайдыплом спецыяліста, які закончыў вышэйшую навучальную ўстанову з выдатнымі адзнакамі.

[Фр. diplôme з грэч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыпло́м м. дипло́м;

д. з адзна́кай — дипло́м с отли́чием

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

Дыпло́мдыплом’ (БРС). Рус. дипло́м, укр. дипло́м. Бел. і ўкр., відаць, з рус. дипло́м (дзе слова ўзята з франц. diplôme; гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 124–125; на ням. або франц. Крыніцу ўказвае Фасмер, 1, 515).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дипло́м дыпло́м, -ма м.;

дипло́м с отли́чием дыпло́м з адзна́кай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

дыпламаваны, ‑ая, ‑ае.

Які атрымаў дыплом, мае дыплом, з дыпломам. Дыпламаваны інжынер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыпламаваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Выдаць (выдаваць) дыплом каму-н.

  • Дыпламаваны спецыяліст (з вышэйшай адукацыяй).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Diplóm

n -s, -e дыпло́м, пасве́дчанне, атэста́т, гра́мата

sein ~ áblegen — абарані́ць дыпло́м

ein ~ áusstellen [ertéilen] — вы́даць каму́-н. дыпло́м

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

уручыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аддаць у рукі, непасрэдна.

    • У. дыплом.
  2. Даверыць, даручыць (кніжнае).

    • У. свой лёс каму-н. (пераноснае значэнне).

|| незакончанае трыванне: уручаць.

|| назоўнік: уручэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

graduate2 [ˈgrædʒueɪt] v. (from) 1. атрыма́ць дыпло́м вышэ́йшай навуча́льнай устано́вы (дыплом бакалаўра)

2. AmE ско́нчыць сярэ́днюю шко́лу

3. AmE выдава́ць дыпло́м;

Last year the college graduated 40 students. Летась каледж выдаў дыпломы 40 студэнтам.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)