дыплом, , м.

  1. Пасведчанне аб сканчэнні навучальнай установы або аб прысваенні якога-н. звання.

    • Д. кандыдата навук.
  2. Дакумент, што выдаецца як узнагарода за паспяховае выступленне на конкурсе, фестывалі, спартыўным спаборніцтве і пад.

    • Д. першай ступені.

  • Дыплом з адзнакайдыплом спецыяліста, які скончыў вышэйшую навучальную ўстанову з выдатнымі ацэнкамі.

|| прым. дыпломны, .

  • Д. праект.
  • Дыпломная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

дыпло́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пасведчанне аб заканчэнні навучальнай установы або аб прысваенні вучонай ступені або якога-н. звання. Д. кандыдата навук.

2. Дакумент, што выдаецца як узнагарода за паспяховае выступленне на конкурсе, фестывалі, спартыўным спаборніцтве і пад. Д. першай ступені.

Дыплом з адзнакайдыплом спецыяліста, які закончыў вышэйшую навучальную ўстанову з выдатнымі адзнакамі.

|| прым. дыпло́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)

дыпло́м м. дипло́м;

д. з адзна́кай — дипло́м с отли́чием

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

дыпло́м, ‑а, м.

1. Дакумент аб заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, а таксама аб прысуджэнні вучонай ступені ці прысваенні ганаровага звання. Універсітэцкі дыплом. Дыплом кандыдата філалагічных навук. Дыплом старшага навуковага супрацоўніка.

2. Пасведчанне, грамата, якія прысуджаюцца за якія‑н. дасягненні, поспехі і пад. Дыплом конкурсу піяністаў. □ Калгас быў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі і атрымаў дыплом другой ступені. Жычка.

3. Разм. Работа, даследаванне, праект, якія выконваюцца пры заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы; дыпломная работа.

•••

Дыплом з адзнакайдыплом спецыяліста, які закончыў вышэйшую навучальную ўстанову з выдатнымі адзнакамі.

[Фр. diplôme з грэч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыпло́м м

1. Diplm n -s, -e (ВНУ); bschlusszeugnis n -ses, -se (школы);

універсітэ́цкі дыпло́м Universitätsdiplom [-vɛr-] n;

атрыма́ць дыпло́м ein Diplm erhlten*;

2. разм (дыпломная работа) Diplm n, Diplmarbeit f -, -en;

абарані́ць дыпло́м sein Diplm blegen;

3. (узнагарода) hrenurkunde f -, -n; Pris m -es, -e;

уручы́ць дыпло́м die Úrkunde überrichen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Дыпло́мдыплом’ (БРС). Рус. дипло́м, укр. дипло́м. Бел. і ўкр., відаць, з рус. дипло́м (дзе слова ўзята з франц. diplôme; гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 124–125; на ням. або франц. Крыніцу ўказвае Фасмер, 1, 515).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыпло́м

(польск. dyplom < лац. diploma, ад гр. diploma = ліст, складзены ўдвая)

1) дакумент аб заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, а таксама аб прысуджэнні вучонай ступені;

2) пасведчанне, якое выдаецца за дасягненні, поспехі ў чым-н. (напр. д. конкурсу скрыпачоў);

3) дыпломная работа студэнта.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

дыпло́м

(фр. diplome, ад гр. diploma = літар. ліст, складзены ўдвая)

1) дакумент аб заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, а таксама аб прысуджэнні вучонай ступені;

2) пасведчанне, якое выдаецца за дасягненні, поспехі ў чым-н. (напр. д. першай ступені, д. конкурсу скрыпачоў).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дипло́м дыпло́м, -ма м.;

дипло́м с отли́чием дыпло́м з адзна́кай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

дыпламава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які атрымаў дыплом, мае дыплом, з дыпломам. Дыпламаваны інжынер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)