дыплом, ‑а, м.

1. Дакумент аб заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, а таксама аб прысуджэнні вучонай ступені ці прысваенні ганаровага звання. Універсітэцкі дыплом. Дыплом кандыдата філалагічных навук. Дыплом старшага навуковага супрацоўніка.

2. Пасведчанне, грамата, якія прысуджаюцца за якія‑н. дасягненні, поспехі і пад. Дыплом конкурсу піяністаў. ▪ Калгас быў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі і атрымаў дыплом другой ступені. Жычка.

3. Разм. Работа, даследаванне, праект, якія выконваюцца пры заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы; дыпломная работа.

•••

Дыплом з адзнакай — дыплом спецыяліста, які закончыў вышэйшую навучальную ўстанову з выдатнымі адзнакамі.

[Фр. diplôme з грэч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)