дыплом назоўнік | мужчынскі род

  1. Пасведчанне аб сканчэнні навучальнай установы або аб прысваенні якога-н. звання.

    • Д. кандыдата навук.
  2. Дакумент, што выдаецца як узнагарода за паспяховае выступленне на конкурсе, фестывалі, спартыўным спаборніцтве і пад.

    • Д. першай ступені.

Дыплом з адзнакай — дыплом спецыяліста, які скончыў вышэйшую навучальную ўстанову з выдатнымі ацэнкамі.

|| прыметнік: дыпломны.

  • Д. праект.
  • Дыпломная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)