бабі́на 1, ‑ы, ж.
Адно бабовае зерне.
бабі́на 2, ‑ы, ж.
1. У тэкстыльнай прамысловасці — шпуля канічнай формы з намотанымі ніткамі.
2. У аўтамабільнай прамысловасці — прылада батарэйнага запальвання ў рухавіку.
3. У горнай справе — барабан для намотвання каната ў падымальных машынах.
[Фр. bobine.]
бо́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
Разм.
1. Асобнае зерне чаго‑н. [Лях:] — Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок. Лобан.
2. Круглы камячок, шарык. Бобкі граду.
3. Круглая крапінка на матэрыі і інш.; гарошынка. Сукенка ў бобкі.
арфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак., што і без дап.
Ачышчаць арфай зерне ад мякіны і смецця. З няяснымі надзеямі.. [Скуратовіч] пайшоў у гумно арфаваць на насенне жыта. Чорны. Як ішла лён абіваць, Пад нагамі цёрся жвір; Нібы семя арфаваць, — За мной следам брыгадзір. Купала.
зажы́нкі, ‑нак; адз. няма.
1. Пачатак жніва. Вакол такі спакой, нібы настаў вялікі адпачынак, Хоць недзе блізка час касьбы і недалёка дзень зажынак. Русецкі. Кажуць, як зерне разломіш у пальцах — Смела выходзь на зажынкі. Арочка.
2. Святкаванне пачатку жніва. У калгасе спраўлялі зажынкі.
жы́та, ‑а, М жыце, н.
1. Аднагадовая расліна сямейства злакавых, зерне якой скарыстоўваецца для прыгатавання хлеба. Зжаць жыта. Звезці жыта ў гумны. Абмалаціць жыта. □ З каласоў завязалі Бараду, як вялося, Каб трубою, казалі, Штогод жыта вілася. Калачынскі.
2. Зерне гэтай расліны. Мяшок жыта ляжаў на зямлі каля самага ганку. Бядуля. Затым пад жарты і смех гасцей маладога і маладую абсыпалі жытам, каб былі добрымі гаспадарамі. Васілевіч.
3. толькі мн. (жыты́, ‑оў). Жытнія палі. Дзівіўся: гэтакіх ніколі Не бачыў у жыцці жытоў. Прануза. На многа вёрст было відаць з гары Адсюль палі жытоў і канюшыны. З. Астапенка.
жамчу́жына, ‑ы, ж.
1. Асобнае зерне жэмчугу. // Упрыгожанне з такога зерня. Прагныя вочы гасцей міжволі спыняліся на цудоўнай жамчужыне, якая вісела на грудзях у гэтай жанчыны. Маўр.
2. перан.; чаго або якая. Непаўторны скарб, лепшае ўпрыгожанне. Паэма Я. Коласа «Новая зямля» — жамчужына беларускай літаратуры.
змалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.
1. Малацьбой аддзяліць зерне ад калосся, стручкоў і пад.; абмалаціць. Змалаціць жыта. Змалаціць гарох.
2. Разм. Моцна збіць, пабіць (пра людзей). Як наляцеў .. [рыцар], дык усё каралеўскае войска збіў .. з малаціў. Якімовіч. // Перабіць, паламаць (пра рэчы). Змалаціць усю пасуду.
змало́ць, змялю, змелеш, змеле; зак., што.
1. Раздрабніць, ператварыць у муку і пад. (пра зерне). Змалоць пшаніцу. Змалоць перац. □ Млынар змалоў сваіх некалькі мяшкоў збожжа. Чорны.
2. Разм. груб. З’есці. З кожным разам сала заставалася ўсё меней і меней. — Усё змеле! — расчаравана сказаў Уладзік. Колас.
саладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; незак., што.
1. Рабіць салодкім, падсалоджваць. Бабы ж ля печы завіхаюцца, частай і еетлівай гаворкай рассыпаюцца, цукрам пампушкі салодзяць. Галавач.
2. Прарошчваць зерне для атрымання соладу. Саладзіць жыта. / у перан. ужыв. Ад ракі туман паўзе наўпрасткі, Млявую стому Халадком салодзіць. Барадулін.
пахаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Хадзіць туды і назад, звычайна не спяшаючыся. [Буслы] то збіраліся.. ў цэлыя чароды і доўга павольна пахаджалі, або стаялі нерухома, нібы трымаючы нейкую нараду, то падымаліся высока ў неба і доўга-доўга кружыліся. Колас. З сяўнёю сявец пахаджае, На скібіны валіцца зерне. Купала.