Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

насаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., што.

1. Зрабіць салодкім, пасаладзіць. Насаладзіць чай. Насаладзіць каву.

2. Прарасціць зерне ў цяпле і вільгаці для атрымання соладу.

3. Давесці цеста да стану лёгкага цукровага браджэння.

кукуру́зіна, ‑ы, ж.

Разм. Адно сцябло або зерне кукурузы. Маладыя хлопцы паспяваюць падаваць у прагавітую пашчу машыны зялёныя, сакавітыя сцябліны кукурузы і паціху штурхнуць каторую-небудзь дзяўчынусвавольніцу ці папусціць у яе доўгай кукурузінай. Палтаран.

абмалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

Малоцячы, аддзяліць зерне ад калосся, саломы. З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць старэйшая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена, то хлеб абмалаціць, то хлеў накрыць. Шамякін.

авёс, аўса, м.

1. Яравая збажына, зерне якой ідзе на корм коням і на крупы. Не гані каня бізуном, а гані аўсом. Прыказка.

2. толькі мн. (аўсы́, ‑оў). Пасевы аўса. На блізкіх шнурах зелянелі аўсы. Бядуля.

жо́рны, ‑аў; адз. няма.

Ручны млын, які складаецца з двух гладка абчэсаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх зерне пераціраецца на муку. Маня з мачыхай прасявалі пшанічную муку на пірагі к святу і дамолвалі высеўкі ў жорнах. Васілевіч.

грэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Палявая травяністая меданосная расліна сямейства грэчкавых, з зярнят якой робяць муку, крупы і інш. Па пояс тут вырасце грэчка І мёдам запахнуць палі. Панчанка.

2. Зерне гэтай расліны. Пасеяць грэчку.

ашатрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Абадраць, ачысціць зерне пераважна перад млівам. — А хто пшаніцу прывёз? — спытаў стары, паказаўшыся з дзвярэй млына. — Я! — спалохана войкнула жанчына і нават саскочыла з воза. — Я, дзядзечка. Ашатраваць. На каравай. Брыль.

галаўня́, ‑і ж.

1. Выкліканая грыбамі-паразітамі хвароба збожжавых злакаў, пры якой зерне ператвараецца ў пыл або ў цвёрдую чорную нарасць.

2. мн. галоўні, ‑ловень. Абл. Вялікая галавешка. Праз хвіліну вогнішча было раскідана, чадныя галаўні шыпелі ў траве. Самуйлёнак.

памо́льшчык, ‑а, м.

1. Той, хто прывёз у млын зерне для памолу; завознік. Хата, начлег, млын, да якога прыязджалі памольшчык з розных вёсак, — гэта былі наша школа, наша бібліятэка.., уся наша пачатковая адукацыя. Дубоўка.

2. Рабочы, які займаецца памолам.

жамчу́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жэмчугу, жамчужыны. Жамчужны промысел. Жамчужнае зерне. // Зроблены з жэмчугу; з жэмчугам, з жамчужынамі. Жамчужны пояс. Жамчужныя маністы. // перан. Падобны на жэмчуг, жамчужыну сваім выглядам, бляскам, белізною. Жамчужнае ззянне. Жамчужныя зубы.

•••

Жамчужны пат гл. пат.