Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

фасо́ліна, ‑ы, ж.

Адно зерне фасолі. Дзядзька адлічыў сто фасолін, разлажыў на адзінаццаць кучак. Выйшла па дзевяць штук у кучцы і адна фасоліна лішняя. С. Александровіч.

вы́лушчыць, ‑шчу, ‑шыш, ‑плыць; зак., што.

Выняць зерне з шкарлупіння, цвёрдай абалонкі; вылузаць. Вавёрка вылушчыла зярняты з яловай шышкі. // Спец. Выдаліць хірургічным спосабам. Вылушчыць пухліну. Вылушчыць хворую костку.

склява́ць, склюю, склюеш, склюе; склюём, склюяце, склююць; зак., каго-што.

Клюючы, з’есці. Скляваць зерне. □ Вішанькі ў садочку Могуць пераспець, Вераб’і склююць іх... Корбан. / Пра рыбу. Рыба склявала чарвячка.

спытлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Змалоць і прасеяць папярэдне ачышчанае зерне на мяккую муку. Спытлявалі пшаніцу і раздалі жанкам па хатах, каб напяклі пірагоў і булак. Васілевіч.

ячме́нь ​1, ‑ю, м.

1. Адна- і шматгадовая травяністая расліна сямейства злакавых, зерне якой ідзе на прыгатаванне круп, мукі, соладу, на корм жывёле і пад. Жыта ўжо зжалі, а ячмень і пшаніца яшчэ амаль усюды стаялі некранутыя, чакалі вострых сярпоў. Мележ.

2. Зерне гэтай расліны. Млын меле, млын меле Ячмень гэты зорны, Аж ходарам ходзяць Грымучыя жорны. Танк.

ячме́нь ​2, ‑ю, м.

Вострае гнойнае запаленне тлушчавых залоз павек. Ячмень на воку.

ашча́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ашчаднага (у 1 знач.). Трохі сагнуўшы спіну, вясёла хадзіў дзед па раллі, клапатліва рассыпаў зерне, як некалі даўно, уперад — з такой ашчаднасцю і гаспадарлівасцю. Каваль.

кукуру́за, ‑ы, ж.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства злакавых з высокім і тоўстым сцяблом і ядомымі буйнымі жоўтымі зярнятамі, сабранымі ў пачаткі; маіс. Сіласаваць кукурузу.

2. зб. Зерне гэтай расліны.

прасяны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да проса. Прасяное зерне. Прасяное поле. // Зроблены з проса. Па зямлі плыў добры вечар, калі нарэшце была з’едзена салдацкая каша — прасяная, на сале. Чыгрынаў.

сухагру́з, ‑а, м.

1. Сухі груз. Транспарціроўка сухагрузаў.

2. Судна для перавозкі разнастайных сухіх грузаў — штучных (скрынкі, кантэйнеры і інш.), насыпных (зерне, цэмент і інш.), навалачных (руда, вугаль і інш.).

шатрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Ачышчаць зерне ад абалонак перад тым, як малоць на муку або пускаць на крупы. [Іван:] — Адны Перагуды аж два вазы [збожжа] прыперлі, і ўсё шатраваць. Грахоўскі.