во́нкава-ўну́траны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́нкава-ўну́траны во́нкава-ўну́траная во́нкава-ўну́транае во́нкава-ўну́траныя
Р. во́нкава-ўну́транага во́нкава-ўну́транай
во́нкава-ўну́транае
во́нкава-ўну́транага во́нкава-ўну́траных
Д. во́нкава-ўну́транаму во́нкава-ўну́транай во́нкава-ўну́транаму во́нкава-ўну́траным
В. во́нкава-ўну́траны (неадуш.)
во́нкава-ўну́транага (адуш.)
во́нкава-ўну́траную во́нкава-ўну́транае во́нкава-ўну́траныя (неадуш.)
во́нкава-ўну́траных (адуш.)
Т. во́нкава-ўну́траным во́нкава-ўну́транай
во́нкава-ўну́транаю
во́нкава-ўну́траным во́нкава-ўну́транымі
М. во́нкава-ўну́траным во́нкава-ўну́транай во́нкава-ўну́траным во́нкава-ўну́траных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

столь, -і, ж.

1. Верхняе ўнутранае пакрыццё памяшкання, процілеглае падлозе.

Пафарбаваная с.

2. Паверхня гэтага пакрыцця з боку гарышча.

Насыпаць пяску на с.

Пад столь — вельмі высокі.

|| прым. сто́левы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́льны, -ая, -ае.

1. 3 аднаго рэчыва, з аднаго куска, суцэльны.

Ц. мармур.

Цэльная металічная трубка.

2. Неразбаўлены, натуральны.

Цэльнае малако.

3. перан. Якому ўласціва ўнутранае адзінства.

Ц. характар.

|| наз. цэ́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́скваркі (БРС), вы́скварка, вы́скарка ’тс’ (Шатал.), вы́скаркіўнутранае топленае сала’ (Касп.). Рус. вы́шкварки ’скваркі’, укр. ви́шкварка, вишкварки ’тс’. Ад выскварыць (гл. скварыць) з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фрагмента́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з фрагментаў, з’яўляецца фрагментам чаго‑н. Цікавы ўчастак гістарычнага гарадскога асяроддзя — фрагментарная забудова вул. Замкавай. «Помнікі». [Гістарычная праўда] ў значнай меры абумоўлівае ўнутранае адзінства, на першы погляд, разнапланавага і нават, здавалася б, фрагментарнага твора. Бугаёў.

2. перан. Адрывачны, няпоўны. Фрагментарная манера пісьма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзна́чыцца, ‑чыцца; зак.

1. Адзначыць сябе, сваё прозвішча ў спісе; зарэгістравацца. Трэба, каб Валера ўжо адзначыўся [у касе] і ехаў далей, а ён яшчэ і сюды не прыбыў. Місько.

2. Стаць прыкметным; абазначыцца, выявіцца. Вочы яе [бабкі] ажывіліся, а на твары адзначылася ўнутранае перакананне ў сіле сва[ёй] здольнасці. Колас.

3. Азнаменавацца чым‑н. Перадмайскія дні адзначыліся новымі працоўнымі поспехамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замяша́нне, ‑я, н.

1. Стан разгубленасць збянтэжанасці. Зелянюк відавочна замяшаўся, і гэта яго замяшанне вылілася ў цяжкую, невыгодную для яго паўзу. Зарэцкі. Быў імгненны, як электрычная іскра, спалох, які працяў усю істоту, а хвілінай пазней, калі замяшанне прайшло, нейкае ўнутранае задавальненне. Навуменка.

2. Часовае парушэнне звычайнага ходу якога‑н. дзеяння; беспарадак, расстройства. — Сабраў бы ў камяк усю волю, прыняў бы адразу ўсе меры, каб не было ніякага замяшання ў калгасе. Хадкевіч. Кулямёт застракатаў другі раз, і ў першых радах зрабілася замяшанне. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су..., прыстаўка.

1. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і абазначае: а) сумеснасць, саўдзел, напрыклад: суапякун, сунаймальнік, сунаследнік, субяседнік; б) сукупнасць, зборнасць, напрыклад: сузор’е, суквецце, суплоддзе.

2. Ужываецца пры ўтварэнні прыметнікаў і абазначае: а) суадноснасць пэўнай якасці паміж прадметамі, напрыклад: сугучны, суразмерны, сузалежны; б) збліжэнне, супадзенне ў прасторы або ў часе, напрыклад: суладны, сумежны, сумесны, сучасны; в) указанне на ўнутранае адзінства чаго‑н., напрыклад: суцэльны.

3. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае сумеснасць, суправаджэнне або ўстанаўленне суадносін паміж чым‑н., напрыклад: суіснаваць, сумясціць, суаднесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уключы́цца, уключуся, уключышся, уключыцца; зак.

1. Далучыцца да сістэмы дзеючых апаратаў, пачаць дзейнічаць. На хаду расшпільваючы кабуру пісталета, я бег да машыны, у якой уключылася ўнутранае асвятленне. Сабаленка. [Кінакамеры] ўключыліся ў той момант, як мора хлынула на бераг. Шыцік.

2. Стаць актыўным удзельнікам чаго‑н., увайсці ў склад, далучыцца да чаго‑н. Уключыцца ў сацыялістычнае спаборніцтва. Уключыцца ў размову. □ Беларусь, працоўная, Савецкая, уключылася ў сям’ю Савецкага Саюза. Сташэўскі. Прыгледзеўшыся да жыцця, асвойтаўшыся са справамі, .. [Я. Скрыган] неяк натуральна ўключыўся ў творчы працэс. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

столь, ‑і, ж.

1. Верхняе ўнутранае пакрыццё памяшкання, процілеглае падлозе. Сцены гладка склютаваны, Стрэхі з бляхі белай, Столь, падлога габляваны, Вокны ў сажань цэлы. Купала. Калгасныя цесляры паспелі паставіць толькі зруб і кроквы ды пакласці столь над адным пакоем. Мележ.

2. Паверхня гэтага пакрыцця з боку гары. Родзька праворна ўзбіраецца на столь, дзе пад чарапічным дахам ззяе электрычная лямпачка: здагадлівы старшыня паклапаціўся, каб працаваць .. было светла. Даніленка. Раніца ў нашым пакоі пачыналася грукам і стукам на столі. Новікаў.

•••

Пад столь — вельмі высокі. [Дзядзька Павел:] — Расці, нябожа, вялікі, каб, пакуль я прыйду з вайны, ты быў пад столь ужо. Сабаленка.

Пляваць у столь гл. пляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)