І́ст

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. І́ст
Р. І́ста
Д. І́сту
В. І́ст
Т. І́стам
М. І́сце

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Віньетыст ’чалавек, які робіць віньеткі’ (КТС). Утворана ад віньетка (гл.) і суф. іст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каркалі́сты ’крывы, кусцісты’ (Нар. сл.). Таксама ад каркаль з дапамогай суфікса іст (гл. каркаліна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́лісты ’мялаваты’ (карэліц., Нар. лекс.). Да мяла (гл.). Аб суфіксе іст гл. Бел. гр.₂, 1, 303.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вірысты: вірыстая рака ’віравы, дзе многа віроў’ (КТС). Бел. рэгіянальнае ўтварэнне ад назоўніка вір1 (гл.) і суф. іст‑ы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяцьві́сты ’галінасты’ (Бяльк., КТС). Рус. ветвистый ’тс’. Прыметнік ад *ветвь з суф. іст аналагічна рус. ці хутчэй аднаго з ім паходжання. Параўн. ве́цвійка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карні́сты ’пераборлівы’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. karnüs ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 420). Беларускае слова атрымала прадуктыўны суфікс назваў асоб⇉іст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяці́сты ’галінасты’ (КСТ, ТСБМ, петрык., Шатал.). Укр. вітистий (Грынч.), рус. ветистый (СРНГ). Прыметнік ад вець, суф. іст; гл. яшчэ вецце і вець. Бел., магчыма, незалежна ад асновы вет‑ (< ветка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танцюры́стка ’танцорка’ (Мат. Гом.), танцюрі́ст ’танцор’ (кам., ЖНС). Параўн. укр. танцю́ристка, танцюри́ст ’хто добра танцуе’, што паводле ЕСУМ (5, 516), вытворныя ад танцю́ра ’тс’, адкуль і назва грыбоў танцю́рка ’мухамор’, што адлюстроўвае іх знешні выгляд (на доўгай тонкай ножцы), параўн. папярэднія словы, гл. Арэальныя ўтварэнні, звязаныя з украінскай мовай, паколькі для беларускай мовы ўтварэнні на ‑ура (‑юра) і -іст (‑ыст) для характарыстыкі асоб нехарактэрны, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 70; Саевіч, Derywacja, 401, 409.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Перадае́жджа (пэрэдоі́шчэ) (малар., СіБФ–1986, 145) ’другі прыезд сватоў у дом нявесты’ (драг., Клім., Сл. Брэс.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ьjе ад ⁺передоежджы ’той, хто едзе спераду’ (Селюжыцкая, Полісся: мова, культ., іст., Київ, 1996, 152–154), > ⁺передоездье, параўн. рус. дыял. передое́зжий ’той, хто едзе наперадзе вяселля; вясельнікі, што едуць на першым возе’, ст.-рус. передоѣнзжий, передъѣзжий, передиѣзжий ’той, хто дзейнічае ў авангардзе (пра вайскоўцаў)’. Да пе́рад і е́хаць (гл.). Пераход ‑ждж‑ у ‑шч‑ характэрны драгічынскім гаворкам: прыйішч ʼе́тэ ’прыяжджаць’. Пырыдуі́жжда ’другі прыезд сватоў у хату нявесты’ (кобр., Нар. лекс.) з ад’ідэацыяй (народная этымалогія) уе́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)