іспы́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. іспы́т іспы́ты
Р. іспы́ту іспы́таў
Д. іспы́ту іспы́там
В. іспы́т іспы́ты
Т. іспы́там іспы́тамі
М. іспы́це іспы́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

іспы́т, -ту м., прям., перен. экза́мен, испыта́ние ср.;

пачалі́ся іспы́ты — начали́сь экза́мены (испыта́ния);

вайна́ — суро́вы і. для наро́да — война́ — суро́вое испыта́ние для наро́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іспы́т, ‑у, М ‑пыце, м.

1. звычайна мн. (іспы́ты, ‑аў). Праверка ведаў; экзамен. Здаваць іспыты. Прымаць іспыты. □ Гады яе [Васіліны] вучобы і для Іллюка не прайшлі дарэмна: ён шмат чытаў, вучыўся на курсах брыгадзіраў-паляводаў, здаў іспыты на шафера. Хадкевіч.

2. перан. Выпрабаванне, праверка. Гэта так, дарагая! Разлука, дарога — Для кахання суровы іспыт. Ліхадзіеўскі. Кожны дзень быў суровым іспытам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Іспы́т ’праверка ведаў, экзамен’, ’выпрабаванне, праверка’ (ТСБМ, Гарэц.). Рус. испыта́ние ’праверка, даследаванне’, ’экзамен’, ’цяжкае перажыванне, няшчасце, жыццёвая нягода’, дыял. испы́т ’спроба, проба’, испы́тка ’выпрабаванне, праверка’, ’спроба’, укр. і́спит ’выпрабаванне’, ’экзамен’, іспіта́ння ’выпрабаванне’, серб.-харв. ѝспит ’экзамен’, ’допыт’, ’заручыны’, балг. и́зпит ’экзамен’, ’выпрабаванне’, макед. испит ’тс’. Ст.-рус. испытъ ’расследаванне, дазнанне’, ’проба, праверка’ < ст.-слав. испытъ ’выпрабаванне, даследаванне’ поруч з испытание ’выпрабаванне, даследаванне, расследаванне’. Бязафікснае ўтварэнне ад испытати (відаць, калька ст.-грэч. ἐξ‑ετάξω ’даследаваць, выпрабоўваць’ з ἐξ‑ ‑ис, ἐτάξω‑ пытаю), гл. Шанскі, 2, I, 128.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

экза́мен экза́мен, -ну м., іспы́т, -ту м.;

вступи́тельный экза́мен усту́пны экза́мен (іспы́т);

выпускно́й экза́мен выпускны́ экза́мен (іспы́т);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

біле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Дакумент, які дае права карыстацца чым-н.

Б. у кіно.

Праязны б.

Запрашальны б.

2. Дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці каго-н. да палітычнай або грамадскай арганізацыі.

Прафсаюзны б.

3. Лісток з пытаннямі да таго, хто трымае экзамен, іспыт.

Экзаменацыйны б.

Белы білет — пасведчанне аб няздольнасці выконваць ваенную службу.

|| прым. біле́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приёмный в разн. знач. прыёмны;

приёмный день прыёмны дзень;

приёмный экза́мен прыёмны экза́мен (іспы́т);

приёмная ко́мната прыёмны пако́й;

приёмная коми́ссия прыёмная камі́сія;

приёмная ста́нция радио прыёмная ста́нцыя;

приёмный сын прыёмны сын;

приёмная мать прыёмная ма́ці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)