іспа́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Іспаніі.

|| ж. іспа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. іспа́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іспа́нцы, ‑аў; адз. іспанец, ‑нца, м.; іспанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. іспанкі, ‑нак; ж.

Народ, асноўнае насельніцтва Іспаніі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іспа́нка¹ гл. іспанцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іспа́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. іспа́нка іспа́нкі
Р. іспа́нкі іспа́нак
Д. іспа́нцы іспа́нкам
В. іспа́нку іспа́нак
Т. іспа́нкай
іспа́нкаю
іспа́нкамі
М. іспа́нцы іспа́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

іспа́нец,

гл. іспанцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іспа́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. іспа́нец іспа́нцы
Р. іспа́нца іспа́нцаў
Д. іспа́нцу іспа́нцам
В. іспа́нца іспа́нцаў
Т. іспа́нцам іспа́нцамі
М. іспа́нцу іспа́нцах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

іспа́нка 1,

гл. іспанцы.

іспа́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Адна з цяжкіх форм грыпу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

1. Мець уладу над кім‑, чым‑н., уладарыць. Дні тры ў мястэчку панавалі белапалякі. Лынькоў. З гісторыі .. [Сярожка] цьмяна ўспамінаў, што некалькі вякоў там [у Мексіцы] панавалі іспанцы. Скрыпка.

2. Мець пераважнае распаўсюджанне; пераважаць. Зялёны колер розных адцен[ня]ў пануе тут над усім. В. Вольскі. Баявы настрой, які панаваў у пачатку сходу, хутка апаў, загаварылі пра дробязі, і то без запалу, абы не маўчаць. Хадкевіч. // Ахопліваць, запаўняць, напаўняць сабой усё. У лясным гушчары пануе спрадвечны змрок і цішыня. М. Ткачоў. Хлопцы маўчаць. Стоеная цішыня пануе некалькі хвілін. Навуменка.

3. Узвышацца над чым‑н. (пра горы, будынкі і пад.). Мы падымаемся на ўзвышша Бірса, якое пануе над усім наваколлем. В. Вольскі. [Дуб] уладна панаваў над шырокім прасцягам прысадзістага алешніку. Аляхновіч.

4. Быць галоўным у чым‑н., дзе‑н.; першынстваваць. То браў верх тоўсты.. голас, то панаваў галасок тоненькі. Бядуля.

5. Разм. Жыць у раскошы. У харомах прыгожых панавала сястра: клеці поўныя збожжа, а каморы — дабра. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)