і́сны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. і́сны і́сная і́снае і́сныя
Р. і́снага і́снай
і́снае
і́снага і́сных
Д. і́снаму і́снай і́снаму і́сным
В. і́сны (неадуш.)
і́снага (адуш.)
і́сную і́снае і́сныя (неадуш.)
і́сных (адуш.)
Т. і́сным і́снай
і́снаю
і́сным і́снымі
М. і́сным і́снай і́сным і́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

і́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. і́сны і́сная і́снае і́сныя
Р. і́снага і́снай
і́снае
і́снага і́сных
Д. і́снаму і́снай і́снаму і́сным
В. і́сны (неадуш.)
і́снага (адуш.)
і́сную і́снае і́сныя (неадуш.)
і́сных (адуш.)
Т. і́сным і́снай
і́снаю
і́сным і́снымі
М. і́сным і́снай і́сным і́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

і́сны (существующий) су́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

і́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе, маецца ў рэальнасці. Цяпер ужо Каралькоў крычаў на ўсё поле, абвінавачваючы мяне ва ўсіх грахах, існых і выдуманых. Шамякін.

2. у знач. наз. і́снае, ‑ага, н. Тое, што існуе ў рэальнасці. Прымаць жаданае за існае. □ Нават маўклівы матэматык Рамашка не стрымаўся, каб не сказаць колькі слоў у абарону дакладных навук, без якіх, як ён адзначыў, нельга ўявіць нічога існага на зямлі. Дамашэвіч.

3. Сапраўдны, рэальны. — У нас ёсць адзін селянін, Шкробат Тарэнта. Ён самы існы п[рыхільнік] справядлівасці. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

І́сны ’сапраўдны, рэальны’ (ТСБМ), і́стны (Гарэц., Др.-Падб.), истный, истый (Яруш.). Рус. и́стый, дыял. и́стный, укр. і́стий, і́стний, польск. istny, уст. istу, в.-луж. wěsty, н.-луж. wěsty, уст. jisty, чэш. jistý, славац. istý, славен. îsti, серб.-харв. и̏сти, балг., макед. ист. Ст.-слав. истъісны, сапраўдны’, ’гэты, той’, ст.-рус. истый ’той самы; сам’, ’існы, сапраўдны’, ст.-бел. истый ’сапраўдны’, исте, исто ’сапраўды’. Няма неабходнасці прыцягваць польск. isty для тлумачэння ст.-бел. истый ’сапраўдны, праўдзівы’, як Булыка, Запазыч. Бел. існы ўзыходзіць да *jьstъ з суф. ‑ьnъ з далейшым спрашчэннем кансанансам групы. Бясспрэчнай этымалогіі няма. Са шматлікіх версій вылучаецца меркаванне Тапарова (КСИС, 25, 1958, 80–86) аб роднасці з лац. iste ’гэты, той’. Гэта збліжэнне добра тлумачыць семантыку і займенную форму слав. слова: *is‑to‑ ’той самы, іменна той’. Іншыя прапановы менш верагодныя. Супастаўленне з коранем *es‑ ’быць’ (Міклашыч, 105; Мёль, MSL, 7, 1891, 357–358; Брукнер, 193–194, семантычна вельмі прывабнае, выклікае фанетычныя і акцэнталагічныя цяжкасці (Брандт, РФВ, 22, 134; Мейе, MSL, 14, 336). Бернекер (1, 435–436) тлумачыць як складанне з *jьz(iz) + sto‑ (ад *stā‑ ’стаяць’); параўн. лац. ex‑sistere ’існаваць’. *Jьstъ збліжаюць таксама з лат. īsts, īstensісны, сапраўдны’ (Буга, РФВ, 70, 1913, 252–253), літ. ýsčias ’яўны, ясны’ (Мюленбах-Эндзелін, 1, 838; Ваян, RÉS, II, 1931, 174). Станг (Norsk Tidskrift for Sprogvidenskap, 15, 343–351) параўноўвае са ст.-інд. īśe ’ўладаць’, гоц. aigin ’уласнасць’, адкуль зыходнае значэнне ’ўласны’. Махэк₂ (228) раздзяляе jistý ’пэўны’ і ten jistý ’той самы’ і апошняе звязвае са слав. *jьsto ’нырка’, хец. ištanza‑ ’душа’, ням. Geist ’дух’. Параўн. яшчэ Безлай (1, 213), які прапаноўвае як магчымую рэканструкцыю *(v)istъ. Больш падрабязны агляд этымалагічных тлумачэнняў гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 246–247; Фасмер, 2, 144; Слаўскі, 1, 468–469.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

существу́ющий

1. прич. які́ (што) існу́е;

2. прил. і́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́шчы: жарт. ро́шчый‑су́шчыйісны, святы’ (мсцісл., Юрч. Вытв.). Не зусім ясна. Відаць, да расці, рошчы ’які вырас’ і існуе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суі́ста: багатая суіста (Шляхам гадоў. Мінск, 1990, 149). Відаць, да су- і іста (< *jьstъ, гл. існы), тады асноўнае значэнне можна ўзнавіць, як ’тое, што існуе (разам)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Існава́нне ’наяўнасць чаго-н., каго-н. у рэальнасці, быццё; жыццё, спосаб жыцця’ (ТСБМ), істнава́ньне (Гарэц.). Частковая калька па ўзору польск. istnienie ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 256; Гіст. мовы, 2, 141); параўн. укр. існува́ння. Гл. існы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́ста ’асноўны капітал’ (Гарэц.), ’сутнасць’ (Гарэц., Др.-Падб.). Рус. дыял. і уст. и́сто, и́стое ’наяўныя грошы, капітал’, укр. дыял. і́сте, і́ста ’капітал, асноўны капітал’. Ст.-рус. исто ’капітал, сума займа’, истое ’сума займа’ ў «Рускай праўдзе». Ад *jьstъ (гл. існы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)