ініцыяты́ва, -ы, ж.

1. Самастойны пачын, унутранае імкненне да новых форм дзейнасці; прадпрымальнасць.

Праявіць ініцыятыву.

2. Вядучая роля ў якіх-н. дзеяннях.

Узяць ініцыятыву ў свае рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ініцыяты́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ініцыяты́ва ініцыяты́вы
Р. ініцыяты́вы ініцыяты́ў
Д. ініцыяты́ве ініцыяты́вам
В. ініцыяты́ву ініцыяты́вы
Т. ініцыяты́вай
ініцыяты́ваю
ініцыяты́вамі
М. ініцыяты́ве ініцыяты́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ініцыяты́ва ж., в разн. знач. инициати́ва;

па ўла́снай ~ве — по со́бственной инициати́ве;

праці́ўнік захапі́ў ~ву ў свае́ ру́кі — проти́вник захвати́л инициати́ву в свои́ ру́ки;

чалаве́к без ~вы — челове́к без инициати́вы;

○ заканада́ўчая і. — законода́тельная инициати́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ініцыяты́ва, ‑ы, ж.

1. Самастойны пачын, першы крок у якой‑н. справе, абумоўлены ўнутраным пабуджэннем да дзеяння. Зрабіць па сваёй ініцыятыве. □ Па ініцыятыве тэатра і ў супрацоўніцтве з ім пісаў К. Чорны п’есу «Бацькаўшчына». «Полымя». // Вядучая роля ў якіх‑н. дзеяннях. Узяць ініцыятыву ў свае рукі. □ — Соль — патрэба найважнейшая, — зноў перахапіў ініцыятыву гаваркі стары Хвядос, — але ці да справы гаварыць пра яе ў такі для партызан час? Кавалёў.

2. Здольнасць да самастойных актыўных дзеянняў; прадпрымальнасць. Выхаванне ініцыятывы. Гаспадарчая ініцыятыва. Разгортваць ініцыятыву. □ [Русаковіч:] Трэба даць прастор творчай ініцыятыве. Крапіва. Колькі здольнасці ў гэтага чалавека, колькі энергіі, вытрымкі, разумнай ініцыятывы! Кулакоўскі.

•••

Заканадаўчая ініцыятыва — права ўзбуджаць пытанне аб выданні новых законаў і ўносіць на разгляд законапраекты ў заканадаўчы орган.

[Фр. initiative.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заканада́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з укладаннем і выданнем законаў. Заканадаўчая ўлада. Заканадаўчы орган. Заканадаўчы акт.

•••

Заканадаўчая ініцыятыва гл. ініцыятыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачы́н, -у, м.

1. Ініцыятыва, пачынанне якой-н. справы.

Падтрымаць п. наватараў.

Узяць на сябе п. у чым-н. (праявіць ініцыятыву).

2. Пачатак якой-н. справы (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

инициати́ва ініцыяты́ва, -вы ж.;

по чьей инициати́ве па чыёй ініцыяты́ве;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самаініцыяты́ва, ‑ы, ж.

Ініцыятыва, праяўленая кім‑н. самім, без знешняга ўздзеяння. І вось цяпер, пасля вызвалення горада, першым праяўленнем народнай самаініцыятывы зноў сталі суботнікі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесталко́ўшчына, ‑ы, ж.

Адсутнасць толку, парадку ў чым‑н.; дрэнная арганізацыя якой‑н. справы; бесталковіца. Што б ён [Гаварушка] хаця сказаў? Сказаў бы: сабатаж там, дзе пануе бесталкоўшчына, дзе скавана ініцыятыва мае, дзе людзі ператвораны ў сляпых выканаўцаў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асабі́сты, -ая, -ае.

1. Які належыць, уласцівы якой-н. асобе, прызначаны для абслугі якой-н. асобы.

Асабістая бібліятэка.

Асабістая думка.

2. Які датычыцца якой-н. асобы, закранае яе інтарэсы, накіраваны на якую-н. асобу, звязаны з прыватным, сямейным жыццём.

Асабістая крыўда.

Асабістае шчасце.

Спалучэнне асабістага (наз.) з грамадскім.

3. Які ажыццяўляецца якой-н. асобай, зыходзіць ад якой-н. асобы.

А. прыклад.

Асабістая ініцыятыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)