інтэрва́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрва́л інтэрва́лы
Р. інтэрва́лу інтэрва́лаў
Д. інтэрва́лу інтэрва́лам
В. інтэрва́л інтэрва́лы
Т. інтэрва́лам інтэрва́ламі
М. інтэрва́ле інтэрва́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

інтэрва́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Адлегласць, прамежак часу паміж чым-н.

І. паміж радкамі (машынапісу). Ісці з пэўным інтэрвалам.

2. У музыцы, акустыцы: суадносіны двух гукаў па вышыні (спец.).

|| прым. інтэрва́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрва́л, -лу, м., в разн. знач. интерва́л;

машы́ны ру́халіся з ~лам у пяць ме́траў — маши́ны дви́гались с интерва́лом в пять ме́тров;

гадавы́ і. — годово́й интерва́л;

мелады́чныя ~лы — мелоди́ческие интерва́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэрва́л, ‑у, м.

1. Адлегласць, прамежак, прастора, якая аддзяляе адзін прадмет ад другога. Паходныя інтэрвалы. □ Машыны ішлі то невялічкімі групамі, то па адной, з пэўным інтэрвалам. Дадзіёмаў.

2. Перапынак, прамежак часу. Дзесяцісекундны інтэрвал. □ — Мы ідзём не па раскладу, і прапускаць наш састаў будуць у інтэрвалах між другімі цягнікамі. Пальчэўскі. [Мішка], не спяшаючыся, з пэўнымі інтэрваламі, старанна нацэльваючыся, страляў са сваёй ракетніцы. Лынькоў.

3. Розніца па вышыні паміж двума гукамі, утворанымі паслядоўна або адначасова.

[Лац. intervallum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́рцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

У музыцы: трэцяя ступень гамы, а таксама інтэрвал (у 2 знач.), які ахоплівае тры ступені гукарада.

Вялікая тэрцыяінтэрвал у тры ступені, які ўтрымлівае два тоны.

Малая тэрцыяінтэрвал у тры ступені, які ўтрымлівае паўтара тону.

|| прым. тэ́рцыевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сэ́птыма, -ы, ж.

У музыцы: інтэрвал шырынёй у сем ступеней.

Вялікая с.

Малая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́ма

інтэрвал паміж двума гукамі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ко́ма ко́мы
Р. ко́мы ко́м
Д. ко́ме ко́мам
В. ко́му ко́мы
Т. ко́май
ко́маю
ко́мамі
М. ко́ме ко́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

интерва́л в разн. знач. інтэрва́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́ма², -ы, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Невялікі (меншы за 1/8 тону) інтэрвал паміж двума гукамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́кста, -ы, мн. -ы, секст і -аў, ж.

У музыцы: інтэрвал шырынёй у шэсць ступеней.

Вялікая с.

Малая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)