Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
інтэрва́л, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Адлегласць, прамежак часу паміж чым-н.
І. паміж радкамі (машынапісу). Ісці з пэўным інтэрвалам.
2. У музыцы, акустыцы: суадносіны двух гукаў па вышыні (спец.).
|| прым.інтэрва́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
інтэрва́л, -лу, м., в разн. знач. интерва́л;
машы́ны ру́халіся з ~лам у пяць ме́траў — маши́ны дви́гались с интерва́лом в пять ме́тров;
гадавы́ і. — годово́й интерва́л;
мелады́чныя ~лы — мелоди́ческие интерва́лы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
інтэрва́л, ‑у, м.
1. Адлегласць, прамежак, прастора, якая аддзяляе адзін прадмет ад другога. Паходныя інтэрвалы. □ Машыны ішлі то невялічкімі групамі, то па адной, з пэўным інтэрвалам.Дадзіёмаў.
2. Перапынак, прамежак часу. Дзесяцісекундны інтэрвал. □ — Мы ідзём не па раскладу, і прапускаць наш састаў будуць у інтэрвалах між другімі цягнікамі.Пальчэўскі.[Мішка], не спяшаючыся, з пэўнымі інтэрваламі, старанна нацэльваючыся, страляў са сваёй ракетніцы.Лынькоў.
3. Розніца па вышыні паміж двума гукамі, утворанымі паслядоўна або адначасова.
[Лац. intervallum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Інтэрвал (у музыцы і акустыцы) 5/124—125, 125 (табл.), 539, 541; 9/469, 470, 491; 10/311, 403
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРВА́Л (ад лац. intervallum прамежак, адлегласць),
1) перапынак (у прасторы або часе), прамежак, паўза, адлегласць паміж чым-небудзь.
2) У матэматыцы — мноства лікаў або пунктаў на прамой, размешчаных паміж двума лікамі (пунктамі) a і b. Пазначаецца (a, b), a і b — канцы І. ў яго не ўключаюцца.
3) У тэорыі адноснасці — велічыня, якая характарызуе сувязь паміж прасторавай адлегласцю і прамежкам часу, што раздзяляе 2 падзеі; «адлегласць» паміж дзвюма падзеямі ў чатырохмернай прасторы-часе. Квадрат І. Sab паміж дзвюма падзеямі A і B роўны S2AB = c = (∆t)2 − (∆r)2, дзе ∆t і ∆r — прамежак часу і прасторавая адлегласць паміж гэтымі падзеямі адпаведна, c — скорасць святла ў вакууме. І. Sab застаецца нязменным (інварыянтным) пры пераходзе ад адной інерцыяльнай сістэмы адліку да другой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРВА́Л (ад лац. intervallum прамежак, адлегласць) у музыцы, суадносіны двух гукаў музычных па вышыні. Ступеневая (колькасная) велічыня І. вымяраецца колькасцю ступеней 7-ступеннага гукарада паміж ніжнім і верхнім гукамі. У абазначэннях І. ўказваецца колькасная велічыня (лац. парадкавыя лічэбнікі або лічбы) і якасная (вызначэнні: чысты, малы, вялікі, паменшаны, павялічаны, двойчы паменшаны, двойчы павялічаны). І. ў межах актавыназ. простымі, шырэйшыя за актаву — састаўнымі.
Простыя І.: чыстая прыма (ч. 1) — 0 тонаў; малая секунда (м. 2) — 1/2 тону; вялікая секунда (в. 2) — 1 тон; малая тэрцыя (м. 3) — 1 1/2 тону; вялікая тэрцыя (в. 3) — 2 тоны; чыстая кварта (ч. 4) — 2 1/2 тону; павялічаная кварта (пав. 4) — 3 тоны; паменшаная квінта (пам. 5) — 3 тоны; чыстая квінта (ч. 5) — 3 1/2 тону; малая секста (м. 6) — 4 тоны; вялікая секста (в. 6) — 4 1/2 тону; малая септыма (м. 7) — 5 тонаў; вялікая септыма (в. 7) — 5 1/2 тону; чыстая актава (ч. 8) — 6 тонаў.
Састаўныя І.: нона (м. і в.), дэцыма (м. і в.), ундэцыма (ч. і пав.), дуадэцыма (пам. і ч.), тэрцдэцыма (м. і в.), квартдэцыма (м. і в.), квінтдэцыма (ч.).
Велічыня тонаў і паўтонаў вызначаецца муз.строем. Паслядоўна ўзятыя гукі ўтвараюць меладычныя І. (узыходныя ці зыходныя), адначасова ўзятыя — гарманічныя, якія ўваходзяць у склад акордаў, і падзяляюцца па якасці гучання на кансанансы і дысанансы. Ніжні гук наз. асновай І., верхні — вяршыняй. Перастаноўка гукаў І. на актаву, калі аснова становіцца вяршыняй і наадварот, наз. абарачэннем І., у выніку ўзнікае новы І. У сувязі з ладам І. падзяляюцца на дыятанічныя (гл.Дыятоніка) і храматычныя (гл.Храматызм). І., меншыя за паўтон, былі пашыраны ў стараж.-грэч. музыцы, вядомы ў многіх нееўрап. традыц.муз. культурах, а таксама ў некат. муз. кірунках 20 ст. (гл.Санорыка, Чвэрцьтонавая сістэма).