Інды́кі кветкі, просты агародны гваздзік’ (Нас.). Метафарычны перанос з індык; форма мн. л. шырока ўжываецца ў народнай наменклатуры раслін; параўн. паралельную рускую назву петушки (Мяркулава, Очерки, 136).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інды́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інды́к індыкі́
Р. індыка́ індыко́ў
Д. індыку́ індыка́м
В. індыка́ індыко́ў
Т. індыко́м індыка́мі
М. індыку́ індыка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лапу́шнік, ‑у, м., зб.

Зараснік лопуху. У пяску, каля конавязі, грэбліся папоўскія індыкі, ды ў густым лапушніку рохкаў сыты падсвінак. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шма́лец, ‑льцу, м.

Гусіны тлушч. Птушынае царства, як у газетах пісалі, і не абы якой птушкі! Качкі, як гусі, а гусі, як ладныя індыкі. Адзін шмалец! Грамовіч. [Мацвееў:] — А зімой без кажуха, валёнак, не абмазаўшы твар шмальцам, і носу не вытыркай. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куры́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да курыцы, належыць ёй. Курыныя косці. Курынае пер’е. // Прыгатаваны з курынага мяса, з курыным мясам. Курыны булён. Курыныя катлеты.

2. у знач. наз. куры́ныя, ‑ых. Атрад птушак, да якога адносяцца куры, індыкі, курапаткі, цецерукі і інш.

•••

Курыная памяць гл. памяць.

Курыная слепата гл. слепата.

Хатка на курыных ножках (лапках) гл. хатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балбата́ць, ‑бачу, ‑бочаш, ‑боча; незак.

Разм.

1. што і без дап. Шпарка, несупынна гаварыць. Эдзік жа балбатаў без перапынку, расказваў пра леташняе жыццё ў палатцы і пра ўсё, што толькі траплялася на язык. Гаўрылкін. // без дап. Бегла гаварыць на замежнай мове. Балбатаць па-французску.

2. без дап. Гаварыць гучна, але невыразна. [Платон:] — Салдатня балбатала, бразгала кацялкамі, вёдрамі — ранак марозны, усё аж грыміць. М. Ткачоў. // Утвараць гукі, падобныя на невыразную гаворку (пра птушак). За бярэзнікам, каля сасновага бору, балбатаў цецярук. Ляўданскі. [Лубяніха:] — У двары індыкі балбочуць, куры-цацаркі важна пахаджваюць. Ракітны.

3. што і без дап. Распускаць чуткі; гаварыць пра тое, пра што лепш маўчаць. [Кулеш:] — Балбочуць у вёсцы, што партызаны заходзяць да Масола. Праўда гэта? — Сам кажаш, што балбочуць. Значыць, балбатня і ёсць, — адказала Палагея. Шамякін. [Цётка К у ліпа:] — Ад злога вока нікуды не схаваешся. Цяпер пачнуць рознае балбатаць. Жычка.

4. без дап. Займацца пустымі размовамі, а не справай. Балбатаць, вядома, лягчэй, чым рабіць. Паслядовіч.

5. без дап. Булькаць — пра ваду, што бяжыць або кіпіць. Так весела ў каменьчыках Балбоча ручаёк. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)