Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫКІ́ (Meleagrididae),
птушкі сям. індычых атр. курападобных. 2 роды: Meleagris і Agriocharis, у кожным 1 від. Пашыраны ў паўд. частцы Паўн. і ў Цэнтр. Амерыцы, пераважна ў лесастэпавай зоне.
Даўж. цела І. звычайнага (M. gallopavo) да 110 см, маса самца да 10 кг, самкі да 4 кг. Апярэнне медна-бронзавае, з метал. адлівам. Галава і верхняя частка шыі не апераныя. З верхняй ч. дзюбы звісае скурны прыдатак, на горле складка скуры. Развіты шпоры. Палігамы. Гняздо на зямлі, пад кустамі. Нясуць да 15 яец. Добра бегаюць, лётаюць марудна. Корм раслінны і жывёльны. Аб’екты палявання. Ад І. звычайнага паходзяць індыкі свойскія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Інды́кі кветкі, просты агародны гваздзік’ (Нас.). Метафарычны перанос з індык; форма мн. л. шырока ўжываецца ў народнай наменклатуры раслін; параўн. паралельную рускую назву петушки (Мяркулава, Очерки, 136).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫКІ́ СВО́ЙСКІЯ,
птушкі, якія паходзяць ад дзікага звычайнага індыка, пашыранага ў паўд. частцы Паўн. і ў Цэнтр. Амерыцы. Мяса мае высокія дыетычныя і смакавыя якасці. На Беларусі гадуюць пераважна белую і бронзавую шыракагрудыя пароды.
Маюць моцныя доўгія ногі і шырокі хвост, кароткія і пукатыя крылы. На галаве і шыі скурныя ўтварэнні — «каралы», з верхняй ч. дзюбы самцоў звісае мясісты прыдатак Апярэнне густое, белае, чорнае, бронзавае і інш.; у самцоў на грудзях кутасік з доўгіх пёраў. Жывая маса дарослых самцоў 9—35 кг, індычак 4,6—11 кг.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
poultry
[ˈpoʊltri]
n.
ха́тнія пту́шкі (ку́ры, гу́сі, індыкі́)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
лапу́шнік, ‑у, м., зб.
Зараснік лопуху. У пяску, каля конавязі, грэбліся папоўскія індыкі, ды ў густым лапушніку рохкаў сыты падсвінак.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УЛА́РЫ, горныя індыкі (Tetraogallus),
род птушак сям. фазанавых атр. курападобных. 5 відаў. Пашыраны на Каўказе, у Азіі. Жывуць на горных лугах да выш. 4000 м.
Даўж. да 70 см, маса да 3 кг. Апярэнне глініста-шэрае з дробнымі чорнымі плямкамі, на баках і шыі каштанавыя палоскі. Крылы шырокія. Ногі моцныя, у самцоў з кароткай шпорай. Кормяцца парасткамі, пупышкамі, кветкамі, насеннем, цыбулінамі; птушаняты — насякомымі. Манагамы. Адкладваюць да 6, зрэдку да 12 яец. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шма́лец, ‑льцу, м.
Гусіны тлушч. Птушынае царства, як у газетах пісалі, і не абы якой птушкі! Качкі, як гусі, а гусі, як ладныя індыкі. Адзін шмалец!Грамовіч.[Мацвееў:] — А зімой без кажуха, валёнак, не абмазаўшы твар шмальцам, і носу не вытыркай.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)