індаеўрапе́йскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
індаеўрапе́йскі |
індаеўрапе́йская |
індаеўрапе́йскае |
індаеўрапе́йскія |
| Р. |
індаеўрапе́йскага |
індаеўрапе́йскай індаеўрапе́йскае |
індаеўрапе́йскага |
індаеўрапе́йскіх |
| Д. |
індаеўрапе́йскаму |
індаеўрапе́йскай |
індаеўрапе́йскаму |
індаеўрапе́йскім |
| В. |
індаеўрапе́йскі (неадуш.) індаеўрапе́йскага (адуш.) |
індаеўрапе́йскую |
індаеўрапе́йскае |
індаеўрапе́йскія (неадуш.) індаеўрапе́йскіх (адуш.) |
| Т. |
індаеўрапе́йскім |
індаеўрапе́йскай індаеўрапе́йскаю |
індаеўрапе́йскім |
індаеўрапе́йскімі |
| М. |
індаеўрапе́йскім |
індаеўрапе́йскай |
індаеўрапе́йскім |
індаеўрапе́йскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
індаеўрапе́йскі: ~кія мо́вы индоевропе́йские языки́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
індаеўрапе́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да індаеўрапейцаў. Індаеўрапейская група народаў.
•••
Індаеўрапейскія мовы гл. мова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
індаеўрапе́йцы, -аў, адз. -пе́ец, -пе́йца, м.
Агульная назва плямён — продкаў сучасных народаў, якія гавораць на мовах індаеўрапейскай сям’і.
|| прым. індаеўрапе́йскі, -ая, -ае.
Індаеўрапейская прамова.
○
Індаеўрапейская сям’я моў — агульная для многіх народаў Еўропы, Заходняй Азіі і Індастана сям’я моў, якая ўключае групы балтыйскую, германскую, грэчаскую, індыйскую, іранскую, кельцкую, раманскую, славянскую і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
индоевропе́йский лингв. індаеўрапе́йскі;
индоевропе́йские языки́ індаеўрапе́йскія мо́вы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Аско́ма, аско́м (Сцяц.). Рус. оско́ма, оскомина, укр. оскома ’тс’, польск. oskoma ’тс’ і ’апетыт на нешта’, чэш. стар. oskomina ’тс’, балг. (о)скомина, мак. оскомина, серб.-харв. ско̀мина ’тс’, славен. oskomina ’тс’ і ’апетыт’. Бяссуфікснае ўтварэнне ад дзеяслова *oskomiti (параўн. маг. аско́міцца ’надакучаць’, Бяльк.), у якім корань *‑skom‑ паралельны да шчаміць < *skem‑iti, шчымець. Індаеўрапейскі корань няпэўны. Параўнанне з літ. skónis ’смак’ і санскр. kā́maḥ ’жаданне’ няпэўнае, таксама як з *sken‑ ’расколваць’. Гл. шчаміць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Або́е (БРС), абоі ’абодва’ (Шат., Касп., КЭС). Параўн. абодва. Адна з дзвюх праславянскіх форм з і.-е. паралелямі: рус. обое, ст.-рус. обои, ст.-слав. обо, ст.-чэш. oboj, літ. abeji, лат. abejì, ст.-прус. abbai, abbaien, гоц. bai, ст.-інд. ubháyam, Фасмер, 3, 104. Форма, якая адпавядае бел. абодва, на славянскім грунце больш пашырана, але мае балта-славянскі інавацыйны характар (гл. абодва). Абоі — гэта індаеўрапейскі архаізм, які захаваўся толькі ў некаторых славянскіх мовах, у тым ліку старажытнапісьмовых (стараславянскай, старажытнарускай і старажытначэшскай). Той факт, што гэта слова сустракаецца ў гаворках цэнтральнай часткі Беларусі, сведчыць, што яно спрадвечнабеларускае, а не запазычанне з рускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клён 1 ’дрэва клён або драўніна гэтай расліны’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Касп., Сцяшк., Бяльк.). Ст.-рус. кленъ, рус. клён, укр. клен ’тс’, балг. клен, макед. клен, серб.-харв. кле̏н, славен. klèn ’тс’, польск. klon, чэш. klen, славац. kleń, в.-луж. klen, н.-луж. klon ’тс’. Індаеўрапейскі характар гэтай назвы дрэва вельмі праблематычны, паколькі мы не маем ніводным надзейнай паралелі за межамі славянскіх моў. Балтыйскія паралелі (літ. klẽvas, лат. kļavs) трэба лічыць формамі з іншымі дэтэрмінатывамі, але паколькі каранёвая частка нам невядомая, гэта супастаўленне застаецца нявытлумачаным. Кельцкія адпаведнікі здаюцца больш блізкімі (ірл. cuilenn, уэльск. kelyn ’клён вастралісты’). Але кельцкія формы можна разглядаць толькі як магчымую крыніцу. Параўн. іншую славянскую назву клёна — явар, якая традыцыйна лічыцца пранікненнем з германскіх моў. Трэба таксама адзначыць, што германскія назвы клёна, якія разглядаюцца як паралелі да славянскіх і кельцкіх (ст.-ісл. hlynr, ст.-англ. hlyne, с.-в.-ням. līn‑), можна таксама разглядаць як кельтызмы. Параўн. Махэк, LP, 2, 154, які разглядае назву клёна як праеўрапейскую субстратную.
Клён 2 ’праклён’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клясці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)