імглі́сты, -ая, -ае.

Зацягнуты імглой, няясны.

Стаяла імглістая раніца.

|| наз. імглі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імглі́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. імглі́сты імглі́стая імглі́стае імглі́стыя
Р. імглі́стага імглі́стай
імглі́стае
імглі́стага імглі́стых
Д. імглі́стаму імглі́стай імглі́стаму імглі́стым
В. імглі́сты (неадуш.)
імглі́стага (адуш.)
імглі́стую імглі́стае імглі́стыя (неадуш.)
імглі́стых (адуш.)
Т. імглі́стым імглі́стай
імглі́стаю
імглі́стым імглі́стымі
М. імглі́стым імглі́стай імглі́стым імглі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

імглі́сты мгли́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імглі́сты, ‑ая, ‑ае.

Зацягнуты імглой; з імглой. Імглістае паветра. Імглістае неба. □ Стаяла імглістая зімовая раніца. Лупсякоў. Вецер б’е ў нямы курган, — Шапаціць імглісты бор. Купала. // Няяркі, няясны, пакрыты імглой. Імглістыя зоркі. □ За белымі хмарамі блукаў сонны імглісты месяц. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імглісты, смужны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

празо́рна-імглі́сты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. празо́рна-імглі́сты празо́рна-імглі́стая празо́рна-імглі́стае празо́рна-імглі́стыя
Р. празо́рна-імглі́стага празо́рна-імглі́стай
празо́рна-імглі́стае
празо́рна-імглі́стага празо́рна-імглі́стых
Д. празо́рна-імглі́стаму празо́рна-імглі́стай празо́рна-імглі́стаму празо́рна-імглі́стым
В. празо́рна-імглі́сты (неадуш.)
празо́рна-імглі́стага (адуш.)
празо́рна-імглі́стую празо́рна-імглі́стае празо́рна-імглі́стыя (неадуш.)
празо́рна-імглі́стых (адуш.)
Т. празо́рна-імглі́стым празо́рна-імглі́стай
празо́рна-імглі́стаю
празо́рна-імглі́стым празо́рна-імглі́стымі
М. празо́рна-імглі́стым празо́рна-імглі́стай празо́рна-імглі́стым празо́рна-імглі́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мгли́стый імглі́сты, імжы́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асму́жаны, -ая, -ае.

1. Туманны, імглісты; пакрыты смугой.

Асмужаныя далі.

2. Абпалены сонцам; абветраны, загарэлы.

А. твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Насу́гавата, насу́говато ’пахмурна, змрочна, туманна’ (ТС). Несумненна, звязана з укр. осу́га ’слой тлушчу на паверхні вадкасці, налёт на вадзе, іржа на вадзе’, восу́га ’пара на шыбах, тлушчавыя пляміў на вадзе’; чэш. osuhly ’пахмурны, хмарны, імглісты’, славац. osuhel ’густая імжа зімой; галалёд на дрэве; сухі мароз < *o‑sęg‑tъ ад прасл. *sęgti, гл. сягаць (Зубаты, Studie, 167–170). Сюды ж рус. дыял. осягиться, осяжить(ся) Асядаць’, гл. Варбат, Этимология–1970, 380. Інакш з польск. osęgly < osędly ад szady ’сівы, пакрыты шэранню’ выводзіць чэшскае і славацкае словы Махэк₂ (421), што здаецца малапераканальным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мля́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены бадзёрасці, энергіі, жывасці; вялы. Паліна Фёдараўна разгарнула раскладушку, кінула на яе падушку, прасціну, коўдру, распранула млявую Веру і паклала спаць. Паслядовіч. Графскі ляснік ляжаў млявы, як на полцы ў лазні пад венікам. Бядуля. // перан. Слабы, невыразным імглісты (пра гукі, святло і пад.). [Максім Рыгоравіч Мароз] неяк абмяк, голас з цвёрдага, густога баска ў млявы тэнар перарабіўся. Лобан. Агледзець асобныя дэталі дапамагала млявае святло ліхтароў. Шынклер.

2. Які выклікае млявасць. Сонца над галавой, у сасонніку млявая парнасць. Навуменка. З агародчыка тугімі, густымі хвалямі ўліваўся млявы пах бэзу. Скрыган.

3. Павольны; стомлена-пяшчотны. Дзяўчына — што гэты летні дзень у лесе, млявая і чароўная. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)