ёлупень, -пня, мн. -пні, -пняў, м. (разм., лаянк.).

Тое, што і ёлуп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ё́лупень

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ё́лупень ё́лупні
Р. ё́лупня ё́лупняў
Д. ё́лупню ё́лупням
В. ё́лупня ё́лупняў
Т. ё́лупнем ё́лупнямі
М. ё́лупню ё́лупнях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ёлупень, ‑пня, м.

Тое, што і ёлуп. «Нічога ты, ёлупень, не разумееш. І ніколі табе не зразумець нас», — падумала Валя. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ёлупень ’дурань, асталоп’ (Бяльк., БРС, ТСБМ, Бір. Дзярж., ТС) да папярэдняга. Рэгулярная словаўтваральная мадэль. Параўн. вязень < увязаць. Абсалютная большасць такіх імён аддзеяслоўнага паходжання (SP, 1, 138), што таксама пацвярджае апошнюю этымалогію ёлуп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галга́ніць

‘паводзіць сябе як ёлупень

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. галга́ню галга́нім
2-я ас. галга́ніш галга́ніце
3-я ас. галга́ніць галга́няць
Прошлы час
м. галга́ніў галга́нілі
ж. галга́ніла
н. галга́ніла
Загадны лад
2-я ас. галга́нь галга́ньце
Дзеепрыслоўе
цяп. час галга́нячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

о́лух разг. ёлуп, -па м.; ёлупень, -пня м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балбе́с бран. ёлуп, -па м., ёлупень, род. ёлупня м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абэ́лтухёлупень’ (КТС). Гл. абэлтус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

астало́п, ‑а, м.

Разм. лаянк. Дурань, ёлупень; бесталковы. Іванок зняважліва трасе галавою. — Я буду пытацца ў гэтага валасатага асталопа! — Пабойся бога, сынок! Што ты гаворыш! Ён жа [бацюшка] служка, божы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

остоло́п бран. астало́п, -па м., ёлупень, -пня м., ёлуп, -па м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)