хе́дар², -а, мн. -ы, -аў, м.

Яўрэйская пачатковая рэлігійная школа для хлопчыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Евре́йская Автоно́мная о́бласть Яўрэ́йская Аўтано́мная во́бласць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ешыбо́т, ‑а, М ‑боце, м.

Уст. Яўрэйская духоўная семінарыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яўрэ́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. яўрэ́йскі яўрэ́йская яўрэ́йскае яўрэ́йскія
Р. яўрэ́йскага яўрэ́йскай
яўрэ́йскае
яўрэ́йскага яўрэ́йскіх
Д. яўрэ́йскаму яўрэ́йскай яўрэ́йскаму яўрэ́йскім
В. яўрэ́йскі (неадуш.)
яўрэ́йскага (адуш.)
яўрэ́йскую яўрэ́йскае яўрэ́йскія (неадуш.)
яўрэ́йскіх (адуш.)
Т. яўрэ́йскім яўрэ́йскай
яўрэ́йскаю
яўрэ́йскім яўрэ́йскімі
М. яўрэ́йскім яўрэ́йскай яўрэ́йскім яўрэ́йскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хе́дар 1, ‑а, м.

Рабочая частка збожжаўборачнага камбайна.

[Англ. header.]

хе́дар 2, ‑а, м.

Яўрэйская пачатковая рэлігійная школа для хлопчыкаў.

[Стараж.-яўр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яўрэ́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да яўрэяў, які належыць, уласцівы ім. Яўрэйская мова. Яўрэйскае насельніцтва. □ Ідучы з прыяцелем у Смалярню, Янка гаварыў аб яўрэйскай інтэлігенцыі, з якой пазнаёміўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыкага́лакяўрэйская суполка, якая ў сувязі з малалікасцю не мае свайго старшыні і таму прыпісаная да бліжэйшага вялікага таварыства, асабліва гарадскога’ (Нас.). Да кага́л (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бажні́ца ’ўсякі нехрысціянскі храм, акрамя яўрэйскага’ (Шат.); ’паліца або шафка пад абразамі’ (Касп.). Рус. божни́ца ’царква; язычаскі храм’, укр. божни́ця. Параўн. польск. bożnica (раней кожная царква; сёння толькі яўрэйская; Брукнер, 34), ст.-чэш. božnicě ’язычаскі храм’. Ад бог (гл.). Фасмер, 1, 184 (там і некаторая літ-pa), прыводзіць паралелі, якія тлумачаць значэнне ’язычаскі, яўрэйскі храм’: гоц. gudhûs іюдзейскі храм’, ст.-ісл. godahûs ’язычаскі храм’. Трубачоў (Этимология, 1965, 30) хоча бачыць сувязь паміж слав. božьnіса і іран. *bagina‑ ’храм’, што, аднак, досыць праблематычна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апрэ́снік, опрі́снок ’праснак’ (КТС, Інстр. I, Лекс. Палесся, 115–116), оприснячок ’рытуальны хлябец, які выпякаецца ў час пахавання нябожчыка’ (Клім.). Рус. опре́сно́к ’праснак’, ’маца’, опреснокияўрэйская пасха’, укр. опрі́снок ’праснак’, опрісноки ’пасха’. Польск. oprzasnek ’праснак’, славац. opresek ’тс’, славен. oprẹ̑snik ’тс’. У чэш., польск. без о‑: přesník, przaśnik ’праснак’, ’маца’. Ст.-слав. опрѣснъкъ, ст.-рус. опрѣснъкъ, ‑окъ ’праснак, маца, каталіцкая прасвіра’ (Сразн.), ст.-бел., ст.-укр. опрѣснокъ ’безквасие’ (Бярында). Суфіксальна-прэфіксальнае ўтварэнне ад прэсн‑ы; беларускі суфікс ‑ік, магчыма, у выніку словатворчай перапрацоўкі ст.-рус. з суфіксам ‑ъкъ, як і ў славенскай, ці ў выніку кантамінацыі дзвюх форм: опрѣснъкъ і прѣсникъ (адкуль чэшскія, польскія формы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)