яўрэ́й

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. яўрэ́й яўрэ́і
Р. яўрэ́я яўрэ́яў
Д. яўрэ́ю яўрэ́ям
В. яўрэ́я яўрэ́яў
Т. яўрэ́ем яўрэ́ямі
М. яўрэ́ю яўрэ́ях

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

яўрэ́й,

гл. яўрэі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

евре́й яўрэ́й, -рэ́я м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яўрэ́і, ‑яў; адз. яўрэй, ‑я, м.; яўрэйка, ‑і, ДМ ‑рэйцы; мн. яўрэйкі; ‑рэек; ж.

Народ семіцкай моўнай групы, аб’яднаны агульным паходжаннем і, часткова, рэлігіяй, які цяпер жыве ў розных краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́крэст ’хрышчоны яўрэй’ (Нас.). Рус. выкрест ’тс’. Бязафікснае ўтварэнне ад выкрэсціць (гл. хрысціць). Параўн. Фасмер, 1, 368.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́рад ’мучыцель, кат’ (ТСБМ), и́род ’вораг, бязбожны чалавек; скупы, скнара; няверны, яўрэй’ (Нас.), и́родка ’бязбожная жанчына’ (Нас.), и́родаяўрэй’ (Мядзв.). Рус. и́род ’мучыцель, кат’, дыял. ’скупы’, укр. і́род ’бязлітасны, жорсткі чалавек, кат’, и́род ’ліхадзей, чорт’ (Грынч.). Ад імені цара Іудзеі Ірада (грэч. Ηρώδης), які паказваецца ў Евангеллі жорсткім, бязлітасным чалавекам (Фасмер, 2, 139; Шанскі, 2, I, 114).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́кста ’хрышчоны яўрэй’ (Нас.). Утварэнне пры дапамозе суф. ‑а да дзеяслова выксціць (гл.). Сюды ж вы́кстка — форма ж. р. да гэтага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыд уст.яўрэй’ (Нас.). Рус., укр., балг., макед. жыд, польск. żyd, в.-луж., чэш., славац., славен. žid, н.-луж. žyd, серб.-харв. жи̏д ’тс’. Ст.-слав. жидовинъяўрэй, іудзей’. Ст.-рус. жидъ (XII ст.), ст.-бел. жидъ (Скарына). Агульнаслав. (да IX ст., ці прасл.?) запазычанне са ст.-італ. giudio < лац. iudaeus < грэч. ἰουδαῖος. Фанетычна ži‑ < žu‑. Фасмер, 2, 53 (з літ.); Махэк₂, 727; Эрну-Мейе, 326.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераксьці́цца (піряксьці́цца) ’перахрысціцца’, піряксьці́ць ’перахрысціць’ (Нас., Мядзв., Бяльк.), пярэкстаяўрэй, які прыняў хрышчэнне’ (Нас.). Да пера- і коціць (гл.), параўн. польск. przechrzcie, старое przekrzcić, przechrzta ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балбо́с лаянкавае слова’ (Нас.). Відавочна, кантамінаванае ўтварэнне. Параўн. балбе́с, байбос, балабо́с (’балбатун’). Аднак не выключаецца, што гэта проста балабо́с (з рэдукцыяй ненаціскнога галоснага) яўрэй — гаспадар дома’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)