ячме́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ячме́нны |
ячме́нная |
ячме́ннае |
ячме́нныя |
| Р. |
ячме́ннага |
ячме́ннай ячме́ннае |
ячме́ннага |
ячме́нных |
| Д. |
ячме́ннаму |
ячме́ннай |
ячме́ннаму |
ячме́нным |
| В. |
ячме́нны (неадуш.) ячме́ннага (адуш.) |
ячме́нную |
ячме́ннае |
ячме́нныя (неадуш.) ячме́нных (адуш.) |
| Т. |
ячме́нным |
ячме́ннай ячме́ннаю |
ячме́нным |
ячме́ннымі |
| М. |
ячме́нным |
ячме́ннай |
ячме́нным |
ячме́нных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ячме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ячменю 1; ячны. Ячменнае асцё. □ Вузкая палявая дарога.. гублялася ў ячменным полі. Чорны. // Прыгатаваны з зерня ячменю; ячны. Ячменныя крупы. Ячменная мука. □ Падала [цётка] закуску: ячменны праснак, сухую брынзу, цыбуліну. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ячме́нь¹, -ю, м.
Расліна сямейства злакавых, звычайна яравы.
|| прым. ячме́нны, -ая, -ае і я́чны, -ая, -ае.
Ячменная (і ячная) мука.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
со́лад, -у, М -дзе, м.
Брадзільны прадукт, падрыхтаваны з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня хлебных злакаў, які ўжыв. для вырабу спірту, піва, квасу і пад.
Ячменны с.
|| прым. со́ладавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
я́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ячменю 1; ячменны. Ячная салома. // Прыгатаваны з зерня ячменю. Ячныя крупы. Ячная мука. □ — Эх, якая смачная Наша каша ячная! Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́лад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Брадзільны прадукт, падрыхтаваны з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня збажыны, які выкарыстоўваецца для вырабу спірту, піва, квасу і пад. Жытні солад. Ячменны солад.
2. перан. Прыемнае адчуванне, слодыч. Праз солад дрымоты Толя пачуў, як Максім засмяяўся. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́са ’колькасць матэрыі, якая складае цела’, ’вялікая колькасць, мноства, шмат чаго-небудзь’, ’мноства рэчыва без пэўнай формы’, ’народ, шырокія колы насельніцтва’ (ТСБМ, Яруш., ТС). Еўрапейскае слова. У бел. мову запазычана з польск. і, магчыма, паўторна з рус. мовы, у якіх з новав.-ням. Masse (XVI ст.) або з франц. masse > лац. massa ’злітак’, ’ком, глыба, кавалак’, ’хаос’ < ст.-грэч. μᾶζα ’цеста’, ’ячменны хлеб’ < μάσσω ’мяшаю, размешваю’. Сюды ж масаві́к ’той, хто вядзе работу ў масах’, ’арганізатар масавых гульняў’ (ТСБМ), ма́савыя ’летняе свята саўгаснікаў’ (віл., Нар. сл.), масо́ўка ’масавая сцэна ў спектаклі, фільме’, ’масавая прагулка’, ’тайны рэвалюцыйны сход’ (ТСБМ) — усе з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калаба́ны ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сержп. Грам., Сцяшк.). Рус. валаг. колобан ’прадаўгаваты ячменны хлябок з завостранымі канцамі (у форме лодкі)’. Звяртае на сябе ўвагу падабенства формы, параўн. яшчэ рус. іркуц. (з запісаў Равінскага) колобан ’горка або сопка выцягнутай, мысападобнай формы’. Не выключана, што некалькі праясняе справу рус. дыял. колобашка, якое, як і колобан, суадносіцца з колоб, аднак, адзначае яшчэ і валаг. ’драўляная міска, чашка’, ’груба зробленая міска і інш.’, ’маленькая драўляная пасудзіна’, пск. ’невялікая драўляная дошчачка авальнай формы ў рыбалоўнай снасці’ і інш. Семантыка, аднак, далёкая; апрача таго, ці можна тут меркаваць аб нейкай суаднесенасці назвы абутку і назвы булачкі (параўн. празрысты перанос з назвы абутку на блін: рус. дыял. лапоть ’лапаць’ і ’тоўсты блін’), або больш перспектыўна суадносіць бел. семему з рус. ’невялікая драўляная дошчачка…’, для колобашка параўн. рус. варонеж., уладз., калуж. і інш. колодка ’драўляная дошчачка/падэшва, якая прымацоўваецца да лапцей у час дажджу’, ніжнегар. колодки ’абцасы’ і інш. Калі сканцэнтраваць увагу на такіх значэннях рус. слоў (дэрыватаў ад колоб або ад асновы колб‑, збліжаных з папярэднімі), як у пск. колобашка ’корань, які застаецца пасля абпальвання дрэва і ідзе на дровы’, ’абрубак дрэва, цурбан’ і пад., можна думаць і аб пераносе падобнай назвы на грубы драўляны абутак. Надзейнасць як апошняга, так і папярэдніх меркаванняў невялікая па прычыне таго, што першаснай лексемы ў бел. мове не зафіксавана. Параўн. яшчэ калабок (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)