Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ячме́нны ячме́нный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ячме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ячменю 1; ячны. Ячменнае асцё. □ Вузкая палявая дарога.. гублялася ў ячменным полі.Чорны.// Прыгатаваны з зерня ячменю; ячны. Ячменныя крупы. Ячменная мука. □ Падала [цётка] закуску: ячменны праснак, сухую брынзу, цыбуліну.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ячме́нны Gérsten-
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ячме́нь¹, -ю, м.
Расліна сямейства злакавых, звычайна яравы.
|| прым.ячме́нны, -ая, -ае ія́чны, -ая, -ае.
Ячменная (і ячная) мука.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
scone[skɒn]n.ячме́нны або́ пшані́чны прасначо́к
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
со́лад, -у, М -дзе, м.
Брадзільны прадукт, падрыхтаваны з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня хлебных злакаў, які ўжыв. для вырабу спірту, піва, квасу і пад.
Ячменны с.
|| прым.со́ладавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
я́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ячменю 1; ячменны. Ячная салома.// Прыгатаваны з зерня ячменю. Ячныя крупы. Ячная мука. □ — Эх, якая смачная Наша каша ячная!Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕЛЬМІНТАСПО́РЫЙ (Helminthosporium),
род недасканалых грыбоў сям. дэмацыевых. Шматлікія віды роду пашыраны ўсюды. Паразітныя формы, прыстасаваныя да пэўных відаў раслін, выклікаюць гельмінтаспарыёзы, сапратрофныя развіваюцца на кары, лісці, сухіх галінках і сцёблах дрэвавых і травяністых раслін. На Беларусі найб. шкодныя гельмінтаспорый ячменны (H. teres), гельмінтаспорый аўсяны (H. avenae), гельмінтаспорый злакавы (H. gramineum).
Міцэлій шматклетачны, пранізвае асобныя органы раслін, развіваецца ва ўсіх тканках або знаходзіцца ў стадыі спакою. Канідыяносцы прамыя, слабаразгалінаваныя, вузлаватыя, у паразітных відаў сабраны ў пучкі, у сапратрофаў — адзіночныя. Канідыі цыліндрычныя, падоўжана-эліпсападобныя, з перагародкамі. У цыкле развіцця адзначаны стадыі сумчатых грыбоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
со́лад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Брадзільны прадукт, падрыхтаваны з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня збажыны, які выкарыстоўваецца для вырабу спірту, піва, квасу і пад. Жытні солад. Ячменны солад.
2.перан. Прыемнае адчуванне, слодыч. Праз солад дрымоты Толя пачуў, як Максім засмяяўся.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)