яр, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Круты бераг, роў, лагчына.

Глыбокі я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. я́р яры́
Р. я́ра яро́ў
Д. я́ру яра́м
В. я́р яры́
Т. я́рам яра́мі
М. я́ры яра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

яр I м. овра́г, ба́лка ж.

яр II ж., с.-х., обл., см. ярына́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яр м., обл.

1. (обрыв) кру́ча, -чы ж., абры́ў, -ры́ву м., стро́ма, -мы ж.;

2. (овраг) яр, род. я́ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яр ​1, ‑а, м.

Роў, лагчына. Лёгкія і высокія металічныя масты перакінуты цераз глыбокія яры з мелкімі рэчкамі недзе ўнізе. В. Вольскі. Перада мною распасціраліся зялёныя паплавы, чарназёмныя палі з глыбокімі ярамі. Якімовіч.

яр ​2, ‑ы, ж.

Абл. Ярына. Прамытае паветра пахла спелаю яр’ю і соладам гваздзікоў. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яр-мядзя́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. яр-мядзя́нка
Р. яр-мядзя́нкі
Д. яр-мядзя́нцы
В. яр-мядзя́нку
Т. яр-мядзя́нкай
яр-мядзя́нкаю
М. яр-мядзя́нцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

яр-мядзя́нка, род. я́ры-мядзя́нкі ж. (краска) ярь-медя́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яр-мядзя́нка, яры-мядзянкі, ДМ яры-мядзянцы, ж.

Зялёная фарба, якая атрымліваецца ў выніку акіслення медзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лог, -у, М ло́гу і лагу́, мн. лагі́, лаго́ў, м.

Шырокі доўгі яр з адхоннымі схіламі.

Ісці логам.

Спусціцца ў л.

|| памянш. лажо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

|| прым. лагавы́, -а́я, -о́е.

Лагавыя травы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

овра́г яр, род. я́ра м., роў, род. ро́ва м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)