Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ярIм. овра́г, ба́лка ж.
ярIIж., с.-х., обл., см. ярына́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ярм., обл.
1.(обрыв) кру́ча, -чы ж., абры́ў, -ры́ву м., стро́ма, -мы ж.;
2.(овраг)яр, род.я́ра м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
яр1, ‑а, м.
Роў, лагчына. Лёгкія і высокія металічныя масты перакінуты цераз глыбокія яры з мелкімі рэчкамі недзе ўнізе.В. Вольскі.Перада мною распасціраліся зялёныя паплавы, чарназёмныя палі з глыбокімі ярамі.Якімовіч.
яр2, ‑ы, ж.
Абл. Ярына. Прамытае паветра пахла спелаю яр’ю і соладам гваздзікоў.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Яр 6/241; 11/471, 555
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЯР, роў,
глыбокі са стромкімі схіламі размыў, утвораны часовымі вадацёкамі; найб. небяспечны вынік воднай эрозіі глебы. Даўж. да некалькіх кіламетраў, шыр. і глыб. — дзесяткі метраў. Узнікаюць пры інтэнсіўных ліўневых дажджах, разворванні і апрацоўцы глебы ўздоўж схілаў, пракладцы дарог, празмерным выпасе жывёлы, знішчэнні дрэвавай і травяністай расліннасці на схілах і інш. Характэрны для ўзгорыстых раўнін, узвышшаў, перадгор’яў, якія складзены з рыхлых парод (лёсаў, лёсападобных суглінкаў і інш.). Я. «растуць» за кошт рэгрэсіўнай эрозіі ўверх па схілах або ў глыб водападзела, а таксама ў выніку доннага і бакавога размыву і разгалінавання, пераважна пры раставанні снегу і ліўнях, калі звязанасць пераўвільготненых грунтоў памяншаецца. Пашыраны на раўнінах стэпавай і лесастэпавай зон Расіі, Украіны, у перадгор’ях Каўказа, Цэнтр. Азіі, шэрагу штатаў ЗША, правінцый Кітая і інш. На Беларусі займаюць больш за 11 тыс.га, у асн. на Аршанска-Магілёўскай раўніне, Навагрудскім, Ашмянскім і Мінскім узвышшах, Мазырскай і Капыльскай градах. Я. наз. таксама абрывісты бераг ракі (часцей правы ў Паўн. паўшар’і), мора ці возера, уступ дна ракі ці возера, вір. Тэрмін уваходзіць у склад многіх геагр. назваў (напр., Краснаярск).