ца́рствующий
1. прич. які́ (што) цару́е; які́ (што) пану́е; см. ца́рствовать;
2. прил. цару́ючы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
главе́нствующий
1. прич. які́ (што) вяршэ́нствуе; які́ (што) пану́е; які́ (што) узнача́львае; см. главе́нствовать;
2. прил. гало́ўны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
госпо́дствующий
1. прич. які́ (што) пану́е;
2. прил. пану́ючы;
госпо́дствующий класс пану́ючы клас.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лі́сцевы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лісця. Лісцевыя пупышкі. // Які ўтвараецца лісцем. У лясной глушы пад густым лісцевым навесам заўсёды пануе паўзмрок і вільгаць. В. Вольскі.
2. Які мае лісце, з лістамі (пра дрэвы); проціл. хвойны. Лісцевае дрэва. // Які складаецца з такіх дрэў. Лісцевы лес.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́бі, нескл., н.
Разм. Якое‑н. захапленне, любімы занятак у вольны час. Можа гэта яго [Сівалоба] хобі. Ёсць жа ў яго, Антанюка, сваё хобі — паляванне. Шамякін. Па тым заняпадзе, які пануе тут [у садзе], можна меркаваць, што садоўніцтва — не маё хобі. Васілёнак.
[Англ. hobby.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.
1. Мець уладу над кім‑, чым‑н., уладарыць. Дні тры ў мястэчку панавалі белапалякі. Лынькоў. З гісторыі .. [Сярожка] цьмяна ўспамінаў, што некалькі вякоў там [у Мексіцы] панавалі іспанцы. Скрыпка.
2. Мець пераважнае распаўсюджанне; пераважаць. Зялёны колер розных адцен[ня]ў пануе тут над усім. В. Вольскі. Баявы настрой, які панаваў у пачатку сходу, хутка апаў, загаварылі пра дробязі, і то без запалу, абы не маўчаць. Хадкевіч. // Ахопліваць, запаўняць, напаўняць сабой усё. У лясным гушчары пануе спрадвечны змрок і цішыня. М. Ткачоў. Хлопцы маўчаць. Стоеная цішыня пануе некалькі хвілін. Навуменка.
3. Узвышацца над чым‑н. (пра горы, будынкі і пад.). Мы падымаемся на ўзвышша Бірса, якое пануе над усім наваколлем. В. Вольскі. [Дуб] уладна панаваў над шырокім прасцягам прысадзістага алешніку. Аляхновіч.
4. Быць галоўным у чым‑н., дзе‑н.; першынстваваць. То браў верх тоўсты.. голас, то панаваў галасок тоненькі. Бядуля.
5. Разм. Жыць у раскошы. У харомах прыгожых панавала сястра: клеці поўныя збожжа, а каморы — дабра. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́с, ‑а, м.
1. Дах на слупах ці іншых апорах, які ахоўвае ад сонца, непагоды. Пад дашчатым навесам гарэў агонь, у катле варылася вячэра. Шчарбатаў. Вучнёўскія парты стаялі на двары пад навесам і паблісквалі свежай афарбоўкай. Кулакоўскі.
2. Тое, што навісае зверху; частка чаго‑н., якая выступае, навісае. У лясной глушы пад густым лісцевым навесам заўсёды пануе паўзмрок і вільгаць. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лясны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да лесу, уласцівы яму. У лясным гушчары пануе спрадвечны змрок і цішыня. М. Ткачоў. Паглядае восень слёзна З засені лясной. Прыходзька. // Які жыве, расце ў лесе. Лясныя звяры. Лясныя кветкі. // Які знаходзіцца, размешчаны ў лесе. Лясная паляна. Лясное возера. □ Ішоў дзед Талаш не спяшаючыся, выбіраючы глухія лясныя сцежкі. Колас. // Багаты лесам; лясісты. Колькі раздолля ты дорыш жыццю, Край мой узгоркавы, край мой лясны! Гілевіч. // Прызначаны для работы ў лесе. Лясны плуг. Лясная сеялка.
2. Які мае адносіны да лесаводства: звязаны з лесаводствам і эксплуатацыяй лесу. Лясны экспарт. Лясныя матэрыялы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыво́жна,
1. Прысл. да трывожны (у 1, 3 знач.).
2. безас. у знач. вык., звычайна каму-чаму. Пра пачуццё трывогі, зведанае кім‑, чым‑н. Гарматы, прыціхшы на нейкі час, зноў грымелі грозна і страшна... На душы было неспакойна, трывожна. Колас. Трывожна мне... Але й салодка мне! Я сэнсам напаўняю кожны рух, Агонь вачэй І палахлівасць рук. Тармола.
3. безас. у знач. вык. Пра стан небяспекі, трывогі, які пануе дзе‑н. На вайне заўсёды трывожна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першаро́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Уст. Які нарадзіўся першым, раней за ўсіх астатніх. Першарадны сын.
2. перан. Кніжн. Які захоўвае свой натуральны стан, некрануты. Удалечыні ад заводскіх гудкоў, шуму вялікіх гарадоў.. [у Карпатах] пануе першародная цішыня. «Звязда». [Веньямін:] — Перад намі некранутая першародная прыгажосць. Будзем жа убіраць яе вачамі і вушамі, удыхаць грудзямі. Навуменка. Вунь зубастым каўшом праразае канаву Экскаватар праз глей першародных пластоў. Звонак. // Першапачатковы. Заўсёды, як гляне даўніна сівая У вочы, нібыта настаўнік суровы, Свой сэнс першародны тады набываюць І фарбы і гукі, пачуцці і словы. Панчанка. Многія з запісаных этнографам варыянтаў даюць магчымасць сцвярджаць, што пэўныя беларускія народныя песні, якія спяваюцца цяпер і вядомы вельмі шырока, «выраслі» з тых, што бытавалі ў першароднай форме ў XIX ст. і яшчэ раней. Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)