элемента́рны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да элементаў (у 5 знач.).

Э. састаў рэчыва.

2. Пачатковы, які датычыцца асноў чаго-н., асноўны, самы неабходны.

Элементарная фізіка.

Элементарныя веды.

3. перан. Нескладаны, прасцейшы, такі, які павінен быць вядомы кожнаму.

Элементарныя пытанні правапісу.

Элементарныя правілы паводзін.

4. перан. Спрошчаны, павярхоўны, абмежаваны.

Элементарная схема.

|| наз. элемента́рнасць, -і, ж. (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

элемента́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. элемента́рны элемента́рная элемента́рнае элемента́рныя
Р. элемента́рнага элемента́рнай
элемента́рнае
элемента́рнага элемента́рных
Д. элемента́рнаму элемента́рнай элемента́рнаму элемента́рным
В. элемента́рны (неадуш.)
элемента́рнага (адуш.)
элемента́рную элемента́рнае элемента́рныя (неадуш.)
элемента́рных (адуш.)
Т. элемента́рным элемента́рнай
элемента́рнаю
элемента́рным элемента́рнымі
М. элемента́рным элемента́рнай элемента́рным элемента́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

элемента́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. элемента́рны элемента́рная элемента́рнае элемента́рныя
Р. элемента́рнага элемента́рнай
элемента́рнае
элемента́рнага элемента́рных
Д. элемента́рнаму элемента́рнай элемента́рнаму элемента́рным
В. элемента́рны (неадуш.)
элемента́рнага (адуш.)
элемента́рную элемента́рнае элемента́рныя (неадуш.)
элемента́рных (адуш.)
Т. элемента́рным элемента́рнай
элемента́рнаю
элемента́рным элемента́рнымі
М. элемента́рным элемента́рнай элемента́рным элемента́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

элемента́рны прям., перен. элемента́рный;

~ная матэма́тыка — элемента́рная матема́тика;

~ныя ўмо́вы — элемента́рные усло́вия;

э. падыхо́д да спра́вы — элемента́рный подхо́д к де́лу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

элемента́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Пачатковы, які датычыцца толькі асноў чаго‑н. Элементарная матэматыка. □ — Каб вы [Андрэй] пазнаёміліся, ну, хоць бы з самымі элементарнымі асновамі палітграматы, вы зусім іначай глядзелі б на папоў і на іх шкодную для працоўных прафесію, — заўважыў Кузьма. Колас. Элементарную тэорыю музыкі ўсе абітурыенты павінны ведаць не ніжэй праграмы дзіцячай музычнай школы. «Маладосць».

2. Нескладаны, прасцейшы. Я не разумеў, ды, мусіць, і рэдактар таксама не разумеў, бо мы перакінуліся позіркамі, навошта гэта сакратар гаркома кінуўся ў такія тэарэтычныя разважанні, быццам перад ім сядзелі якія невукі, якіх ён павінен быў, лічыў сваім абавязкам навучыць, растлумачыць ім самыя элементарныя палітычныя пытанні. Сабаленка. // Павярхоўны, спрошчаны; абмежаваны. Элементарны погляд на рэчы. Элементарная схема. // Зразумелы кожнаму без тлумачэнне. Адна бяда аўтара ў тым, што ягонаму герою часам не стае элементарнай тактоўнасці. Марціновіч. — Толькі за прыгажосць! Бач, які шчасліўчык, — неадабральна смяецца Марынчук. — Ніякай элементарнай логікі... Ракітны. / у знач. наз. элемента́рнае, ‑ага, н. Неабходна пачынаць работу над сабой з элементарнага. Асіпенка.

3. Асноўны, самы неабходны. Паэт [Я. Купала] паказвае жудасную бытавую прыніжанасць сялянства, пазбаўленага элементарных правоў, даведзенага да становішча жывёлы. Івашын.

4. У хіміі — звязаны з вызначэннем саставу элементаў у чым‑н. і іх суадносін паміж сабою. Элементарны аналіз. Элементарны састаў рэчыва.

5. У фізіцы — найменшы з тых, што існуюць, што ёсць. Элементарныя часціцы. Элементарны зарад.

[Ад лац. elementārius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

элемента́рный прям., перен. элемента́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапедэ́ўтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Кніжн. Уводны, папярэдні курс ведаў аб чым‑н., які ўяўляе сабой сціслы, элементарны змест гэтых ведаў.

[Грэч. propaideutikē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́збучный

1. а́збучны;

2. перен. а́збучны, элемента́рны; (общеизвестный) агульнавядо́мы;

а́збучная и́стина а́збучная і́сціна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

першапачатко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Самы першы, пачатковы, зыходны. Першапачатковы план падарожжа. Аднавіць першапачатковы тэкст. □ Першапачатковы спалох праходзіў, вярталася .. [Таццяніна] звычайная ўпэўненасць і рашучасць. Шамякін. // Які быў раней, былы. Першапачатковы выгляд. Страціць першапачатковую форму. □ [Настаўніку] вельмі падабаліся такія гутаркі з гэтымі простымі людзьмі, якія яшчэ так мала адышліся ад часоў першапачатковай людской культуры. Колас.

2. Які з’яўляецца пачаткам, першай ступенню чаго‑н. Першапачатковы перыяд хваробы. Першапачатковая апрацоўка льну. Першапачатковы ўлік.

3. Самы просты, элементарны. Развіццё першапачатковых навыкаў чытання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́стыэлементарны, аднародны па саставу’, ’не складаны для разумення’, ’грубы па якасці’, ’няхітры, адкрыты, неганарлівы’, ’звычайны, негатунковы’, ’прамы, роўны’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Гарэц., Бір. Дзярж., Шн. 2, Выг., Шатал., Сл. ПЗБ, ТС, Клім.), ’свабодны’ (Нас.), ’слабы, некруты (аб пражы)’ (Уладз.), ст.-бел. простый ’свабодны, вольны’ (Ст.-бел. лексікон). Рус. просто́й, укр. про́стий, ст.-рус. простъ ’прамы, адкрыты, свабодны, просты’, ст.-слав. простъ ’прамы, просты’, польск., в.-луж. prosty, н.-луж. pšosty, чэш., славац. prostý ’просты, прамы’, серб.-харв. про̏ст ’няхітры, просты; дараваны, памілаваны’, славен. pròst ’натуральны, свабодны, звычайны, просты’, балг., макед. прост ’просты, нявыхаваны’. Прасл. *pro‑stъ ад pro‑ (гл. пра- і *sto‑). Апошняе параўноўваюць з літ. ãpstas ’багацце’, apstùs ’багаты, шчодры, шырокі’, atstùs ’аддалены’, лат. nuôst ’прэч’ (< *nuo‑stu), ст.-інд. sụṣthú‑ ’які знаходзіцца ў добрым стане’, оск. trstus ’сведка’, ст.-в.-ням. ewist ’аўчарня’. Першаснае значэнне *prosthos ’тое, што выступае; той, які выступае’, параўн. ст.-інд. prastha‑ ’горная раўніна, плошча’, ірл. ross ’лес, мыс’ (гл. Фасмер, 3, 380). Іншыя версіі: Міклашыч (321) выводзіў слав. *prostъ з *prostrъ ’разасланы’ і набліжаў да прастор і роднасных; Махэк₂ (485) роднаснымі славянскаму слову лічыў літ. prantù, pratau, pràsti ’прывыкаць’ (г. зн. *prostъ з *prot‑tos), аднак пры гэтым цяжка вытлумачыць яго семантыку. Паводле Аткупшчыкова (Балто-слав. иссл., 1984, 94–95), роднаснае літ. prãstas, лат. prasts ’просты; дрэнны’, літ. pràsti ’прывыкаць’, таксама Банькоўскі, 2, 788. Трубачоў (ЭССЯ, 13, 137–138) адносіць другую частку слова да *stojati (гл. стаяць) аналагічна да ku‑stъ ’куст’. Гл. таксама Шаўр, Slavia, 50, 52–60; Гомалкава, Studia Etym. Brun., 1, 71. Паводле Сноя₂ (586), першасная семантыка — ’які стаіць спераду’, параўн. про́сто ’насупраць’: просто хаты (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)