эласты́чны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
эласты́чны |
эласты́чная |
эласты́чнае |
эласты́чныя |
| Р. |
эласты́чнага |
эласты́чнай эласты́чнае |
эласты́чнага |
эласты́чных |
| Д. |
эласты́чнаму |
эласты́чнай |
эласты́чнаму |
эласты́чным |
| В. |
эласты́чны (неадуш.) эласты́чнага (адуш.) |
эласты́чную |
эласты́чнае |
эласты́чныя (неадуш.) эласты́чных (адуш.) |
| Т. |
эласты́чным |
эласты́чнай эласты́чнаю |
эласты́чным |
эласты́чнымі |
| М. |
эласты́чным |
эласты́чнай |
эласты́чным |
эласты́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
эласты́чны, -ая, -ае.
1. Гнуткі і пругкі, які мае ўласцівасць расцягвацца.
Э. бінт.
2. перан. Плаўны, пазбаўлены рэзкасці, мяккі.
Эластычныя рухі.
|| наз. эласты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эласты́чны в разн. знач. эласти́ческий, эласти́чный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
эласты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Гнуткі і пругкі. Твар закрывала эластычная гумавая маска з вузкімі прарэзамі для вачэй. Машара. Скрут прыхінуўся спінай да скалы, з задавальненнем адчуваючы пад эластычным касцюмам яе цвёрдасць. Шыцік.
2. перан. Мяккі, плаўны, павольны; пазбаўлены рэзкасці. Эластычныя рухі. □ Павольная, эластычная ў сваім праяўленні сутарга прайшла па ягоным целе, і чалавек, распластаўся на каменні, адкінуўшы руку з плакатам убок. Мікуліч.
3. перан. Які лёгка змяняецца пад уздзеяннем якіх‑н. умоў, які можа лёгка прыстасоўвацца да чаго‑н.
[Ад грэч. elastós — пругкі, цягучы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эла́стык, -у, м.
Сінтэтычнае эластычнае валакно, а таксама вырабы з яго, што маюць уласцівасць расцягвацца.
Штаны з эластыку.
|| прым. эласты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эласти́ческий эласты́чны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
эласти́чный прям., перен. эласты́чны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
парало́н, -у, м.
Лёгкі эластычны сінтэтычны матэрыял.
Паліто на паралоне.
|| прым. парало́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
безразме́рны, -ая, -ае.
Які набывае патрэбны размер пры надзяванні, эластычны (звычайна пра шкарпэткі, панчохі і пад.).
Безразмерныя калготкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гу́ма, -ы, ж.
Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку; рызіна.
|| прым. гу́мавы, -ая, -ае.
Г. мячык.
Гумавая прамысловасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)