шыво́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шыво́к шыўкі́
Р. шыўка́ шыўко́ў
Д. шыўку́ шыўка́м
В. шыво́к шыўкі́
Т. шыўко́м шыўка́мі
М. шыўку́ шыўка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шыво́к, шыўка́, мн. шыўкі́, шыўко́ў, м.

Частка шва паміж двума праколамі іголкі.

Дробныя шыўкі.

|| прым. шыўко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыво́к, род. шыўка́ м., порт. стежо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шыво́к, шыўка, м.

Частка шва, якая знаходзіцца паміж двума праколамі іголкі. Цётка Насця, хутка сцелючы шывок за шыўком, заклапочана гаворыць. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыўко́вы гл. шывок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стежо́к портн. шыво́к, род. шыўка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Радабо́дзіна, радабо́ціна, радабо́ззя ’рэдкае, няякасна вытканае палатно’ (лід., ганц., смарг., мядз., Сл. ПЗБ), радабо́дзь, радабо́ць ’рэдкае (пра палатно, пасеў, сенажаць)’ (Нар. словатв., Варл.), ’рэдкія ўсходы’ (Юрч.), ’грубая, рэдкая тканіна’ (Янк. 3.), radabócie ’рашотка’ (Арх. Федар.), радабо́ддзе: з радабоддзя хмар зрэдку вытыркаўся месяц (Асіпенка, Полымя, 1992, № 5). Ад рад1 (гл.) і бада́ць (< *bosti) (гл.), параўн. серб.-харв. бо̑д ’укол’, ’спосаб шыцця і пляцення’, ’пятля ў пляценні’, ’калючка’, макед. бодшывок’, ’вастрыё’, балг. бод ’укол вострым’, ’тып пляцення’, ’шывок пры вышыванні’, якія ўзыходзяць да *bodъ. Паводле Станкевіча (Зб. тв., 2, 29), ад рэдкі (гл.), у аўтара радкі́: «усё тое, дзе рэдка стаяць бодкі — пункты».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)