шчаслі́вец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шчаслі́вец шчаслі́ўцы
Р. шчаслі́ўца шчаслі́ўцаў
Д. шчаслі́ўцу шчаслі́ўцам
В. шчаслі́ўца шчаслі́ўцаў
Т. шчаслі́ўцам шчаслі́ўцамі
М. шчаслі́ўцу шчаслі́ўцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шчаслі́вец, -лі́ўца м. счастли́вец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчаслі́вец, ‑ліўца, м.

Шчаслівы чалавек; той, каму шанцуе. Мы не тыя шчасліўцы, якім давялося чуць жывы голас Ільіча, бачыць светлы бляск яго вачэй. Лойка. На гэты раз некаторыя шчасліўцы знайшлі нават птушынае гняздо з яечкамі ды злавілі крата. Маўр. Хто ён, шчаслівец, якога пакахала такая дзяўчына? Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаслі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м. і (разм.) шчаслі́ўчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Шчаслівы чалавек, той, каму шанцуе.

|| ж. шчаслі́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лівак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчаслівец, удачнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

счастли́вец шчаслі́вец, -лі́ўца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчаслі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы; Р мн. ‑лівак; ж.

Жан. да шчаслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаслі́ўчык, ‑а, м.

Разм. Тое, што і шчаслівец. Але толькі нямногім шчасліўчыкам удаецца папасці ў гэтыя школы, пераважная ж большасць маладых людзей застаецца па-за парогам школы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Замерці, змярцвець (ад жаху, нечаканасці і пад.). Азірнулася — умлела: Валіць следам ён [Дамянік], як дым. Колас. Убачыўшы чалавека з наганам, .. Іван умлеў. Лобан. Умлеў Шчаслівец... Сярод залы Стаіць ні мёртвы ні жывы. Бачыла. // Абамлець, страціць прытомнасць. З-пад задняй сцяны абзываецца чалавек у рудой кучомцы з чорным шалікам на шыі: — Пачынай, бо зараз дзед умлее. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)