шумаві́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. шумаві́нне
Р. шумаві́ння
Д. шумаві́нню
В. шумаві́нне
Т. шумаві́ннем
М. шумаві́нні

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шумаві́нне, ‑я, н.

1. Пена, накіп, шум на супе і пад. пры кіпенні. Пачала закіпаць на трынозе бульба, гонячы шумавінне цераз край і заліваючы агонь. М. Стральцоў. // Пена, якая ўтвараецца пры хваляванні вады на моры, возеры і пад. І зноў чакала [Ірма], пакуль белае шумавінне не выкінула Яругіна зноў на бераг. Карамазаў. // Рознае смецце. Трэба было ўсюды пападграбаць шумавінне, пазвозіць яго на ферму, утаптаць у гной. Сачанка.

2. перан. Разм. Падонкі грамадства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шумавінне, гіена; шум, шума (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Лахмаві́нне, лыхмавінья ’дзіравае адзенне, анучы’ (Яўс.). У выніку кантамінацыі лексем лахман і шумавінне ’смецце’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пападграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падгрэбці ўсё, многае. Трэба было ўсюды пападграбаць шумавінне, пазвозіць яго на ферму, утаптаць у гной. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбярэ́жны, ‑ая, ‑ае.

Які размяшчаецца, знаходзіцца каля берага, уздоўж берага. Прыбярэжная расліннасць. Прыбярэжная вёска. □ Хвалі беглі на бераг, злізвалі прыбярэжную пену, шумавінне, усплёскамі кідаліся на жоўты пясок. Лынькоў. У прыбярэжных кустах, у парку, у зарасніках лазняку шчабятала птаства. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усплёск, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. усплёскваць — усплёснуць і усплёсквацца — усплёснуцца.

2. Узнятая хваля, а таксама гук, шум, які яна ўтварае. Хвалі беглі на бераг, злізвалі прыбярэжную пену, шумавінне, усплёскамі кідаліся на жоўты пясок. Лынькоў. У гэты ж момант пачуўся ўсплёск: шчупак выскачыў з вады і хапіў блешню. Ігнаценка. / у перан. ужыв. І кожны чалавек шукае ў гэтым віры колераў маленькі, свой усплёск радасці. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)