штры́х

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. штры́х штрыхі́
Р. штрыха́ штрыхо́ў
Д. штрыху́ штрыха́м
В. штры́х штрыхі́
Т. штрыхо́м штрыха́мі
М. штрыху́ штрыха́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

штрых, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тонкая рыса, лінія.

Ш. на чарцяжы.

2. перан. Характэрны момант, дэталь, падрабязнасць.

Штрыхі з біяграфіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штрых, род. штрыха́ м., прям., перен. штрих;

ш. на папе́ры — штрих на бума́ге;

характэ́рны ш. — характе́рный штрих

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штрых, ‑а, м.

1. Тонкая, кароткая лінія, рыска (малюнка, чарцяжа, партрэта, карціны і пад.). [Рамір] адбегся ад планшэта, .. шырока ўзмахнуў рукой; Вера ведала, што ён зрабіў першы штрых. Асіпенка.

2. перан. Асобны момант, характэрная рыса, падрабязнасць чаго‑н. Варты ўвагі і некаторыя штрыхі, што характарызуюць паасобныя асаблівасці даўніх народных звычаяў паўночнага Палесся. Ліс. Байку Крапівы жывіла жыццё, канкрэтная рэчаіснасць — яна давала не толькі тэмы, вобразы, але асобныя штрыхі, дэталі. Гілевіч.

[Ням. Strich.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штрих прям., перен. штрых, род. штрыха́ м.;

рисова́ть штриха́ми рысава́ць штрыха́мі;

характе́рный штрих перен. характэ́рны штрых;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скарбе́жыцца (скорбе́жыцца) ‘скруціцца ў скруткі’ (ТС). Да карбе́ж ‘рубец, засечка, зарубка, штрых’ (ТС); гл. карб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вірш ’віншавальны верш’ (КТС), ст.-бел. виршъ (з XVI ст.). Запазычана са ст.-польск. wirsz ’радок, верш’ < лац. versus ’радок, верш, баразна, штрых’ (Булыка, Запазыч., 61) < лац. verto (Брукнер, 617).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэта́ль, ‑і, ж.

1. Частка цэлага, падрабязнасць, факт, штрых. Мастацкая дэталь. □ Жэня неяк паспешліва закончыла свой расказ, прыпомніўшы яшчэ дзве-тры дэталі нашага студэнцкага жыцця. Васілевіч. Па вокнах, архітэктурных дэталях і пад’ездах Юркевіч пазнаваў будынкі. Карпаў.

2. Частка механізма, машыны і пад. Завод будаўнічых дэталей. □ Багацель пачаў хадзіць вакол паравоза, уважліва аглядаючы і нават мацаючы кожную дэталь. Васілёнак.

[Фр. détail.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазо́к, ‑зка, м.

1. Адзін рух пэндзля пры накладанні фарбы, а таксама слой фарбы, накладзены такім спосабам. Кожны мазок, пакладзены на палатно, сведчыў аб паспешлівасці аўтара. Асіпенка. // перан. Штрых, мастацкая дэталь. Сябра .. ні разу яшчэ не расшчодрыўся на .. расказ [пра падполле]. Так зрэдку кідаў некалькі мазкоў, эпізодаў, дэталей. Шамякін.

2. Тонкі слой вадкага выдзялення (слізі, крыві і пад.), нанесены на шкло для мікраскапічнага даследавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асаблівасць, своеасаблівасць, уласцівасць, якасць, рыса, знак, адзнака, прыкмета, адмета, адметнасць, бок, характар, спецыфіка, атрыбут, сімптом, штрых

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)