дэта́ль, ‑і, ж.

1. Частка цэлага, падрабязнасць, факт, штрых. Мастацкая дэталь. □ Жэня неяк паспешліва закончыла свой расказ, прыпомніўшы яшчэ дзве-тры дэталі нашага студэнцкага жыцця. Васілевіч. Па вокнах, архітэктурных дэталях і пад’ездах Юркевіч пазнаваў будынкі. Карпаў.

2. Частка механізма, машыны і пад. Завод будаўнічых дэталей. □ Багацель пачаў хадзіць вакол паравоза, уважліва аглядаючы і нават мацаючы кожную дэталь. Васілёнак.

[Фр. détail.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)