што-не́будзь, чаго-не́будзь, чаму-не́будзь, займ. неазнач.

Які-н. прадмет (з’ява, рэч) або усё роўна які прадмет (з’ява, рэч).

Кожны раз што-н. прывозіць.

Дай чаго-небудзь з’есці.

Раскажы што-н. цікавае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

што-не́будзь

займеннік, няпэўны, безасабовы

адз.
-
Н. што-не́будзь
Р. чаго́-не́будзь
Д. чаму́-не́будзь
В. што-не́будзь
Т. чым-не́будзь
М. чым-не́будзь

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

што-не́будзь, род. чаго́-не́будзь мест. неопр. что́-нибудь, что́-л.; ко́е-что́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

што-не́будзь, чаго-небудзь і пад. (гл. што ​1), займ. неазначальны.

Які‑н. прадмет, з’ява і пад. з шэрага падобных або ўсё роўна які прадмет, з’ява і пад. [Лена] заўсёды што-небудзь прывозіла .. [Андрэю] з дарогі. Скрыган. І вось, бывала, калі ён [Цімошка] гнаў каровак на пашу, то Кустрэй .. кожны раз што-небудзь скажа яму. Колас. [Гаспадар:] «Але і я не без галавы. Што-небудзь і я кумекаю. Не лыкам шыты». Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаму́-не́будзь² гл. што-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угне́сці

‘уціснуць каго-небудзь, што-небудзь у што-небудзь, праціснуць каго-небудзь, што-небудзь праз што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. угняту́ угняцё́м
2-я ас. угняце́ш угнецяце́
3-я ас. угняце́ угняту́ць
Прошлы час
м. угнё́ў угнялі́
ж. угняла́
н. угняло́
Загадны лад
2-я ас. угняці́ угняці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час угнё́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

які́-не́будзь, займ. неазнач.

1. Той ці іншы.

Вазьмі якую-небудзь палку.

2. Не варты ўвагі; нязначны.

Гэта ж дарагая рэч, а не якая-небудзь ламачына.

3. У колькасці, не больш чым што-н. (разм.).

Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць мінут.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памята́ць

‘памятаць каго-небудзь, што-небудзь і пра каго-небудзь, што-небудзь, аб кім-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. памята́ю памята́ем
2-я ас. памята́еш памята́еце
3-я ас. памята́е памята́юць
Прошлы час
м. памята́ў памята́лі
ж. памята́ла
н. памята́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час памята́ючы

Іншыя варыянты: па́мятаць.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дапаміна́ць

‘памятаць пра каго-небудзь, што-небудзь, нагадваць, згадваць пра каго-небудзь, што-небудзь (дапамінаць пра каго-небудзь, што-небудзь, дапамінаць аб кім-небудзь, чым-небудзь)’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дапаміна́ю дапаміна́ем
2-я ас. дапаміна́еш дапаміна́еце
3-я ас. дапаміна́е дапаміна́юць
Прошлы час
м. дапаміна́ў дапаміна́лі
ж. дапаміна́ла
н. дапаміна́ла
Загадны лад
2-я ас. дапаміна́й дапаміна́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дапаміна́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дапамяну́ць

‘успомніць пра каго-небудзь, што-небудзь, нагадаць, згадаць пра каго-небудзь, што-небудзь (дапамянуць пра каго-небудзь, што-небудзь, дапамянуць аб кім-небудзь, чым-небудзь)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дапамяну́ дапамянё́м
2-я ас. дапамяне́ш дапаменяце́
3-я ас. дапамяне́ дапамяну́ць
Прошлы час
м. дапамяну́ў дапамяну́лі
ж. дапамяну́ла
н. дапамяну́ла
Загадны лад
2-я ас. дапамяні́ дапамяні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дапамяну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)