штотыднёвы, -ая, -ае.

Які бывае кожны тыдзень, раз у тыдзень.

Штотыднёвая газета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

што́тыднёвы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. што́тыднёвы што́тыднёвая што́тыднёвае што́тыднёвыя
Р. што́тыднёвага што́тыднёвай
што́тыднёвае
што́тыднёвага што́тыднёвых
Д. што́тыднёваму што́тыднёвай што́тыднёваму што́тыднёвым
В. што́тыднёвы (неадуш.)
што́тыднёвага (адуш.)
што́тыднёвую што́тыднёвае што́тыднёвыя (неадуш.)
што́тыднёвых (адуш.)
Т. што́тыднёвым што́тыднёвай
што́тыднёваю
што́тыднёвым што́тыднёвымі
М. што́тыднёвым што́тыднёвай што́тыднёвым што́тыднёвых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

штотыднё́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. штотыднё́вы штотыднё́вая штотыднё́вае штотыднё́выя
Р. штотыднё́вага штотыднё́вай
штотыднё́вае
штотыднё́вага штотыднё́вых
Д. штотыднё́ваму штотыднё́вай штотыднё́ваму штотыднё́вым
В. штотыднё́вы (неадуш.) штотыднё́вую штотыднё́вае штотыднё́выя (неадуш.)
Т. штотыднё́вым штотыднё́вай
штотыднё́ваю
штотыднё́вым штотыднё́вымі
М. штотыднё́вым штотыднё́вай штотыднё́вым штотыднё́вых

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

штотыднёвы

1. еженеде́льный;

2. (производимый по неделям) понеде́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штотыднёвы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца, праводзіцца і пад. кожны тыдзень. [Адам:] На нашым абавязку ляжыць складанне штотыднёвых справаздач спецыяльна па дыверсіях. Лынькоў. // Які выходзіць, выдаецца раз у тыдзень. Штотыднёвая газета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

еженеде́льный штотыднёвы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

што...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «кожны», напрыклад: штовячэрні, штомесячны, штотыднёвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

понеде́льный патыднёвы; (об оплате) ад ты́дня; (еженедельный) штотыднёвы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ты́дзень (ты́дзянь, ты́дзінь) ‘частка месяца, сямідзённы тэрмін’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Касп., Ласт., Сержп. Прымхі, Яруш., Мал., Гарэц.; ашм., Стан., Сл. ПЗБ), ты́день ‘тс’ (пруж., Сл. ПЗБ, Растарг.), ст.-бел. тыдень, тыдзень ‘тс’ (1486 г., ГСБМ). Параўн. польск. tydzień, каш. tiƺėń, чэш. týden, славац. tíďen, в.-луж. tydźeń, н.-луж. tyźeń, славен. tė́den, tjéden, серб. тје̏дан, харв. кайк., чак. tjedan, téidan, tjȁden. Лексема ўзнікла на тэрыторыі Вялікай Маравіі і распаўсюдзілася разам з хрысціянствам (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 403); пасля прыняцця хрысціянства і ўрэгулявання назваў тыдня (Брукнер, 588) лексема стала абазначаць ‘сямідзённы тэрмін’. Першая частка слова — прыметнікавая форма займенніка *tъ ‘гэты’, ускладненая ўказальным займеннікам *jь: *tъ‑jь > *t‑yjь, які яшчэ ў XV ст. скланяўся разам з другой часткай *dьnь ‘дзень’, параўн. чэш. týden, téhodne, témudni, týmdnem. У беларускую мову слова трапіла з польскай мовы (Карскі 2–3, 89), дзе захавалася таксама форма Р. скл. адз. л. tygodnia ‘тыдня’ (Борысь, 657; Лер-Сплавінскі, JP, 1928, 13, 12–14), гл. тыгодзень. У тыдзень скланяецца толькі другая частка (як дзень). Для старабеларускай і народнай мовы характэрна варыянтнасць назвы тыдня, звязаная з рознымі шляхамі пранікнення і фанетычнай адаптацыі. Ст.-бел. тыйдень, тийдень (1498 г.), паводле Карскага (там жа), адлюстроўвае архаічную форму, блізкую да зыходнай; формы са спалучэннямі жьд, жд (ст.-бел. тыйжьдень, тыждень) Карскі (там жа) тлумачыць устаўкай ж (< часц. жа); зафіксаванае ў Рэчыцкім пав. ты́жджень Бузук (Спроба, 59) разглядае як вынік асіміляцыі д папярэднім ж, а тураўскае ты́здзень — як вынік адваротнай асіміляцыі. Рэдкая форма ты́жань (Ян., ПСл) узнікла, магчыма, па ўзоры нуда і нужда (гл.) як «аднаўленне» ўсходнеславянскага рэфлекса прасл. *dj, што, зрэшты, не выключае захавання архаізма, параўн. старое польск. tyżeń ‘тыдзень’ (Варш. сл.), параўн. чэш. týž ‘той самы’ (гл. наступнае слова), якое суадносіцца з рэканструяваным першасным значэннем ‘той самы дзень (праз сем дзён)’, гл. Махэк₂, 663; Борысь, 657. Адносна развіцця dj > ždž > ž гл. Голамб, МЈ, 40–41, 125. Сюды ж тыднёва ‘выезд маладых да бацькоў маладой у першы тыдзень пасля вяселля’ (Сцяшк. Сл.), тыднёво ‘застолле праз тыдзень пасля вяселля’ (Сл. рэг. лекс.), тыднёвы ‘штотыднёвы’, ‘які працягваецца цэлы тыдзень’ (ТСБМ, Яруш., Гарэц.), тыднёвік ‘штотыднёвік’ (Гарэц.), ‘працоўны тыдзень’ (Варл.), ты́днік ‘тыдзень’ (віл., Сл. ПЗБ), ты́днічак памянш. ‘тс’ (Скарбы), спалучэнне tak tydzień ‘тыдзень таму назад’ (Федар. 1), параўн. такрок, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)