штані́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
штані́на |
штані́ны |
| Р. |
штані́ны |
штані́н |
| Д. |
штані́не |
штані́нам |
| В. |
штані́ну |
штані́ны |
| Т. |
штані́най штані́наю |
штані́намі |
| М. |
штані́не |
штані́нах |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
штані́на, ‑ы, ж.
Разм. Частка штаноў, якая надзяваецца на адну нагу; калоша 1. Перад вачыма [Ігнася] бліснулі заднікі ясна начышчаных гамашаў і разлупленая штаніна... Мурашка. Лука Фаміч чынна хадзіў з закасанымі штанінамі каля вялізнай скрыні, запоўненай глінай, дыміў папяросай. Парахневіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасця́гвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Сцягнуцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Штаніна пасцягвалася ў зборкі і стала такая вузкая, што не тое каб нага — рука не магла пралезці. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калашына, калошына, калоша, штаніна
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
◎ Печані́на (штаніна) ’апёк’ (Сл. Брэс.). Аддзеяпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ін‑а. Да пячы (гл.). Па- замест пе⇉характэрнае зацвярдзенне губных у пераходнай (ад зах.-палес. да паўд.-зах. гаворак), параўн. паць ’пяць’, нотніца ’пятніца’, мата мята’, маса ’мяса’ (ганц., ДАБМ, камент., 459 і 463).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ладно ’падол’ (Мат. Гом.) у выразе: «Сядай ка мне на ладно!» Архаізм. Параўн. прасл. logno ’частка цела ад кален да пояса’, якое ўзыходзіць да ст.-прус. lagno ’штаны’ (pl. tantum) < адз. лік lagnen ’штаніна’ (Ваян, Gram. comp., 1, 92–93; Мартынаў, Проблемы реконстр. в сравн. языкозн., 168; Тапароў, K–L, 416–418).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)