шліфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; незак., што.

1. Апрацоўваць паверхню металу, драўніны і пад. трэннем для надання гладкасці, пэўнай формы.

2. перан. Удасканальваць, паляпшаць.

Ш. мову і стыль твора.

|| зак. адшліфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны.

|| наз. шліфава́нне, -я, н. і шліфо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. шліфава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.) і шліфо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Шліфавальны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шліфава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шліфу́ю шліфу́ем
2-я ас. шліфу́еш шліфу́еце
3-я ас. шліфу́е шліфу́юць
Прошлы час
м. шліфава́ў шліфава́лі
ж. шліфава́ла
н. шліфава́ла
Загадны лад
2-я ас. шліфу́й шліфу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шліфу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шліфава́ць несов., прям., перен. шлифова́ть; (кожу — ещё) стекли́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шліфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак.

1. што. Апрацоўваць паверхню металу, шкла, драўніны і пад. абразіўнымі матэрыяламі, каб зрабіць яе гладкай, з дакладнымі памерамі, надаць ёй пэўную форму. Я лічыў у маленстве суседа багатым: Груд камення ляжаў у яго на двары. Кожны камень рукою ён мацаў шурпатай, Шліфаваў пад страхой ад зары да зары. Ляпёшкін. [Антон Максімавіч:] — Памятай, алмаз трэба доўга шліфаваць, каб ён стаў брыльянтам. Рамановіч. // Знішчаць якія‑н. няроўнасці, рабіць гладкай, роўнай, чыстай паверхню чаго‑н. у працэсе трэння. Скарбы мора збірала вякамі, шліфавала яго, як граніт, — Цудадзейны гарачы камень, Соль жыцця, соль зямлі — сільвініт. Хведаровіч.

2. перан.; каго-што. Удасканальваць, паляпшаць. Нарэшце падышоў час, калі трэба было першы свой «матэрыял» паказаць сакратару. [Максім] доўга і старанна працаваў, шліфаваў, намагаючыся, каб першы твор атрымаўся як мага лепшы. Машара. Жыццё шліфавала мяне і часам з надзвычайным болем зразала з мяне розныя лішнія, непатрэбныя каросты. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшліфава́ць гл. шліфаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вышлифо́вывать несов. вышліфо́ўваць, шліфава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обшлифо́вывать абшліфо́ўваць, ашліфо́ўваць, шліфава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шку́рить несов., спец. шліфава́ць шку́ркай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлифова́ть несов., прям., перен. шліфава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шліфава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шліфаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)