шлёпаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго (што), па чым і чым. Удараць, стукаць чым-н. мяккім, плоскім.

Ш. па руцэ.

Ш. вёсламі па вадзе.

Ш. басаножкамі.

2. Тое, што і шлёпацца (разм.).

Ш. у гразь.

3. Ісці, хадзіць, крочыць (разм.).

Ш. па гразі.

|| аднакр. шлёпнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 2 знач.).

|| наз. шлёпанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлё́паць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шлё́паю шлё́паем
2-я ас. шлё́паеш шлё́паеце
3-я ас. шлё́пае шлё́паюць
Прошлы час
м. шлё́паў шлё́палі
ж. шлё́пала
н. шлё́пала
Загадны лад
2-я ас. шлё́пай шлё́пайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шлё́паючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шлёпаць несов., в разн. знач. шлёпать;

ш. па руцэ́ — шлёпать по руке́;

ш. ту́флямі — шлёпать ту́флями;

ш. па гразі́ — шлёпать по гря́зи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што, па чым і чым. Гучна, з шумам пляскаць, удараць плазам чым‑н. мяккім, гнуткім па чым‑н. мяккім, вадкім, вільготным. На супрацьлеглым баку азярка каровы пазалазілі па самыя жываты ў ваду і ляніва шлёпалі сябе мокрымі хвастамі па баках. Карпюк. Даніла марудна і нязграбна шлёпае вёсламі па вадзе, а бераг паволі адсоўваецца разам з людзьмі. Карамазаў. // каго. Біць, пляскаць каго‑н. рукой, далонню (звычайна злёгку, нямоцна). Маня набірала ў прыгаршчы вады і са смехам палівала на хлопчыка, лёгенька шлёпала яго па тоўстых ручках. Васілевіч. // што. Разм. Кідаць, шпурляць што‑н. мяккае, вільготнае ці што‑н. плазам. Звыклым запаволеным рухам, нават не пазіраючы, куды выпроствае руку, бярэ [Зіна] цёплыя кавалкі мяса з вялікай сіняй міскі, што стаіць на ўслоне між ёй і Марутай, шлёпае іх на днушка і скоранька рэжа. Кудравец.

2. Разм. Тое, што і шлёпацца. Звіняць над панадворкам жукі, шлёпаюць аб сцяну, покаюць на дол, — Выжлятніку пад ногі. Пташнікаў.

3. Разм. Утвараць невыразны, глухі, прыглушаны гук пры ўдары, падзенні, хадзе, сутыкненні і пад. Абгрызаючы і абсмоктваючы косці, .. [Суконка] так цмокаў і шлёпаў тоўстылі, шырокімі губамі, што не вытрымліваў нават Чорны Фомка. Паслядовіч. Толькі чуваць было, як шлёпалі па падлозе матчыны босыя ногі. Сачанка. // Утвараць шум, глухія гукі, ідучы, едучы і пад. па вадзе, балоце, гразі і пад. Ногі шлёпаюць па мокрым тратуары, больш як трэба згінаючыся ў каленях. Скрыган. Шлёпаў Грыцко мокрымі ботамі па балоце і ўсё думаў: добра ён зрабіў, што расказаў Святлане нешта падобнае на байку, ці нядобра? Кулакоўскі.

4. Разм. Спадаць, звальвацца (пра вялікі або разношаны абутак). Туфлі шлёпаюць.

5. Разм. Ісці, хадзіць, крочыць. Канём прасілі па чарзе. Адзін сядзеў у санях, двое шлёпалі пехатою. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлёпать несов., разг.

1. (ударять) шлёпаць, пля́скаць, ля́паць;

шлёпать по спине́ шлёпаць (пля́скаць, ля́паць) па пляча́х;

2. (ходить, шлёпая) шлёпаць;

шлёпать ту́флями шлёпаць ту́флямі;

шлёпать по гря́зи шлёпаць па гразі́;

3. см. шлёпаться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлёпанне ср., в разн. знач. шлёпанье; см. шлёпаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашло́паць

‘пачаць шлопаць - шлёпаць, бразгаць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашло́паю зашло́паем
2-я ас. зашло́паеш зашло́паеце
3-я ас. зашло́пае зашло́паюць
Прошлы час
м. зашло́паў зашло́палі
ж. зашло́пала
н. зашло́пала
Загадны лад
2-я ас. зашло́пай зашло́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашло́паўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пашлёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу, злёгку шлёпаць. Пашлёпваць сябе па жываце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шло́паць

‘гучна, з шумам біцца аб што-небудзь, удараць па чым-небудзь, шлёпаць (яблыкі шлопаюць у траву, боты шлопаюць па нагах)’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шло́паю шло́паем
2-я ас. шло́паеш шло́паеце
3-я ас. шло́пае шло́паюць
Прошлы час
м. шло́паў шло́палі
ж. шло́пала
н. шло́пала
Загадны лад
2-я ас. шло́пай шло́пайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шло́паючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зашлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць шлёпаць. // Пайсці, паехаць шлёпаючы. Язэп устаў з пасцелі, босымі нагамі зашлёпаў да парога. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)