шкляны́, -а́я, -о́е.

1. гл. шкло.

2. перан. Нерухомы, пусты (гл. погляд).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкляны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шкляны́ шкляна́я шкляно́е шкляны́я
Р. шкляно́га шкляно́й
шкляно́е
шкляно́га шкляны́х
Д. шкляно́му шкляно́й шкляно́му шкляны́м
В. шкляны́ (неадуш.)
шкляно́га (адуш.)
шкляну́ю шкляно́е шкляны́я (неадуш.)
шкляны́х (адуш.)
Т. шкляны́м шкляно́й
шкляно́ю
шкляны́м шкляны́мі
М. шкляны́м шкляно́й шкляны́м шкляны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шкляны́ в разн. знач. стекля́нный; (связанный с изготовлением стекла — ещё) стеко́льный;

а́я ма́са — стекля́нная ма́сса;

а́я папе́ра — стекля́нная бума́га;

ы́я во́чы — стекля́нные глаза́;

ш. заво́д — стеко́льный (стекля́нный) заво́д;

трыма́ць пад ~ны́м каўпако́м — держа́ть под стекля́нным колпако́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шкляны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да шкла. Шкляная маса. □ Багаты скарб Прынёс мой друг — шкляных асколкаў многа. Калачынскі. // Разм. Які мае адносіны да вытворчасці шкла. Бацька Мірона працаваў у млыне, а Віктара — на шкляной гуце. Маўр.

2. Выраблены, зроблены са шкла. Шкляны посуд. □ [Жанчына] нерашуча глядзела на Пракаповіча, стоячы са шкляным слоікам у руках, напалову насыпаным маннымі крупамі. Радкевіч. // Пакрыты шклом, зашклёны; з устаўленым шклом. Над адным з карпусоў, што быў пад шкляным дахам, заўсёды ўвечары палыхалі блакітныя бліскавіцы. Сабаленка. Настаўніца падышла да шафы са шклянымі дзверцамі, выбрала дзве кніжкі і дала Ігнасю. Мурашка.

3. перан. Які сваімі рысамі, якасцямі падобны на шкло; такі, як у шкла. Пад вартай ноч: нібы ў дазоры, Над ёй, над возерам шкляным Стаяць касмічным роем зоры, Мігцяць, адсвечваюцца ў ім. Ляпёшкін. // Нерухомы, застылы; халодны (пра вочы, погляд). Бацька, не міргаючы, шклянымі вачыма пазіраў на .. [Улю], і з рукі ў яго міма паперкі сыпаўся на снег самасад. Паўлаў. Суседка па сутарэнню, на якую паказвала Рая, пазірала з кутка застылымі шклянымі вачыма. Мехаў.

•••

Бачыцца (пабачыцца) са шкляным богам гл. бачыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бето́нна-шкляны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бето́нна-шкляны́ бето́нна-шкляна́я бето́нна-шкляно́е бето́нна-шкляны́я
Р. бето́нна-шкляно́га бето́нна-шкляно́й
бето́нна-шкляно́е
бето́нна-шкляно́га бето́нна-шкляны́х
Д. бето́нна-шкляно́му бето́нна-шкляно́й бето́нна-шкляно́му бето́нна-шкляны́м
В. бето́нна-шкляны́ (неадуш.)
бето́нна-шкляно́га (адуш.)
бето́нна-шкляну́ю бето́нна-шкляно́е бето́нна-шкляны́я (неадуш.)
бето́нна-шкляны́х (адуш.)
Т. бето́нна-шкляны́м бето́нна-шкляно́й
бето́нна-шкляно́ю
бето́нна-шкляны́м бето́нна-шкляны́мі
М. бето́нна-шкляны́м бето́нна-шкляно́й бето́нна-шкляны́м бето́нна-шкляны́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шкло, -а, н.

1. Празрысты матэрыял, які атрымліваецца шляхам плаўлення кварцавага пяску.

2. таксама зб. Тонкі ліст ці іншай формы выраб з гэтага матэрыялу.

Аконнае ш.

Лямпавае ш.

Выстаўка шкла (зб.).

|| памянш. шке́льца, -а (да 2 знач.) і шкле́чка, -а, н. (да 2 знач.; разм.).

|| прым. шкляны́, -а́я, -о́е.

Шкляная маса.

Ш. посуд.

Шкляныя дзверы.

Ш. завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стеко́льный шкляны́;

стеко́льный заво́д шкляны́ заво́д, гу́та;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэзервуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ёмішча для вадкасцей і газаў.

Шкляны, металічны р.

|| прым. рэзервуа́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гудшкляны, плавільны завод’ (Яшкін). Параўн. у Даля гу́дашкляны завод’. Бясспрэчна, звязана з гу́та. Формы гуд, гу́да, магчыма, з’явіліся як вынік уплыву дзеяслова гудзе́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

астралі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

1. Шкляны сплаў чырвонага колеру.

2. Род выбуховага рэчыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)