Ланке́тка ’пласцінка, якая ўжываецца пры пакладанні жывёл’ (Шат.) — відазмененае ланцэт (Шатэрнік, 144).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галду́н ’варэнік з мясам або грыбамі’ (Шат.). Шатэрнік (там жа) выводзіць гэта слова з польск. kołdun, kołduny.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вільго́тны ’сыры, мокры, пранізлівы’ (Шат., Нас.), ст.-бел. вилкготный, вильготный (з XVII ст.). Запазычаны з польск. мовы (Шатэрнік, 46; Булыка, Запазыч., 63). Сюды ж прыслоўе вільго́тна ’насычана вільгаццю’ (КТС, Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазда́н ’дурная галава’ (Шат.). Памылкова Шатэрнік (152) суадносіць яго з польскім mazgaj, якое ад mazgoić się ’плакаць’ < прасл. mazati sę. Бел. маздан паходзіць з мазган, якое ад мазгі1 і суф. ‑ан (як сталбан) ’дурань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацу́нак ’уласцівасць моцнага, моц, трываласць’, ’фізічная сіла’, ’тое, чым можна падсілкавацца, пад’есці’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ), ’жалезны прэнт, які злучае ручкі плуга’ (беласт., Смул.). З польск. mocunek ’тс’, якое з moc > моц (гл.) (Шатэрнік, 157; Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́сань ’узор’ (БРС), дасэ́ні ’ўзор ткання ў выглядзе ромбаў’ (Шат.), дэ́сань (Сл. паўн.-зах.), дысэ́ні (Жд. 1). Ужо Шатэрнік (80) меркаваў, што гэта з польск. deseń (а гэта з франц. dessin; так аб польск. слове і Брукнер, 88). Параўн. і дэсянёвый ’узорысты’ (Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дарашава́ты ’брудна-карычневы, жаўтаваты (аб конях)’ (Шат.). Шатэрнік (79) выводзіць гэта слова з польск. deresz (гл. дэ́раш). Але хутчэй гэта запазычанне прама з польск. dereszowaty ’тс’. Аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 14; Брукнер, 87 (лічыцца запазычаннем з венг. мовы; параўн. венг. прыметнік deres ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Місю́гін ’вар’ят’ (Шат.), рус. миши́гинер ’дурны, юродзівы’. З ідыш ein Meschuggener (чэш. mišuge, mešuge ’тс’), якое са ст.-яўр. mesuggah (Шатэрнік, 158; Фасмер, 2, 630). Не выключана магчымасць кантамінацыі ідыш і слова, утворанага (накшталт чэш. misogyn ’жанчынаненавіснік’) са ст.-грэч. μισέω ’ненавідзець’ і γυνή ’жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́рчык ’гарнец; назва меры’ (Касп., Шат., памянш. ад га́рнец), га́рчык (Сл. паўн.-зах.), укр. га́рчык. Лічыцца памяншальнай формай ад га́рнец (гл.); так думае Шатэрнік (гл. пад гарнец), але можна ставіць пытанне і аб паходжанні ад гарац (гл.). Параўн. і ўкр. га́рець. Так, прынамсі, мяркуе Грынч. (гл. пад га́рець).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёкай ’лакей’ (Шат., Яруш., ТСБМ), ст.-бел. лекай (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lokaj ’слуга, апрануты ў ліўрэю’, якое з ням. Lakai ’слуга’ < ст. lakei, lakey ’той, хто пяшком суправаджае свайго пана’ (Булыка, Лекс. запазыч., 91; Слаўскі, 4, 326). Шатэрнік (146) беспадстаўна выводзіць польск. непасрэдна з франц. laquais ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)